У эфіры Свабода Premium з блогерам, вэтэранам батальёну «Айдар», навукоўцам Яўгенам Дзікім абмяркоўваем рэакцыю ва Ўкраіне на напад на расейскі самалёт далёкай выведкі А-50 на вайсковым аэрадроме Мачулішчы пад Менскам.
Пад новыя экспартныя абмежаваньні ЗША патрапяць смартфоны даражэйшыя за $300 і бытавыя кавамашыны, піша РБК.
Неабходныя 3100 эўра для журналіста Tribuna. com Аляксандра Івуліна сабралі за 19 гадзін на сайце фонду BYSOL.
Дыпляматы Эўразьвязу, Чэхіі, Нямеччыны, Фінляндыі, Францыі, Польшчы, Швэцыі, Славаччыны і ЗША сустрэліся з Марынай Адамовіч, жонкай палітвязьня Міколы Статкевіча, каб выказаць салідарнасьць і заклікаць да яго вызваленьня.
Пра гадавіну вайны Расеі супраць Украіны, віну і адказнасьць расейцаў, галасаваньне ў ААН супраць вываду войскаў і шанцы Беларусі на вызваленьне пасьля перамогі Ўкраіны гаворым з украінскім і расейскім журналістам, тэлевядоўцам, былым кіраўніком НТВ Яўгеніем Кісялёвым, які жыве ва Ўкраіне.
У Алматы ўлады адхілялі заяўкі на мітынгі, у Бішкеку ёсьць затрыманьні.
29 траўня 2020 году ў Горадні ў выніку правакацыі быў затрыманы вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі. Сёньня ўжо тысяча дзён, як ён за кратамі. Свабода паглядзела, дзе цяпер асноўныя ўдзельнікі таго пікету.
23 лютага раніцай праваабарончы цэнтар «Вясна» заўважыў, што сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў скараціўся з 506 да 490 старонак. Аднак інфармацыя не пацьвердзілася.
Лізавета Тэртэль, жонка сына кіраўніка КДБ Беларусі, у канцы 2022 году падала дакумэнты ў пасольства ЗША ў Астане для атрыманьня амэрыканскай візы. Апроч візы ў ЗША, жанчына таксама падала дакумэнты на атрыманьне шэнгенскай візы.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі выступіла на пленарным паседжаньні Эўрапейскага сацыяльна-эканамічнага камітэту ў Брусэлі.
Ці можна ў Беларусі прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, каго палічаць датычным да «экстрэмісцкай дзейнасьці», як заявіў генпракурор Андрэй Швед? Якія захады дзеля бясьпекі варта зрабіць людзям у Беларусі? Ці рэальна гэта — вылічыць і пакараць кожнага?
Параўналі «заробленую» на штрафах суму з прыбыткам буйных дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў.
Ці былі ў рэжыму ў Беларусі гістарычныя аналягі? Як яны заканчвалі сваё існаваньне? І ці заўсёды ўдаецца пакараць катаў? Пра гэта і пра іншае ў праекце «Гісторыя на Свабодзе» разважае гісторык, кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін.
Міністар культуры Анатоль Маркевіч рэзка выказаўся аб артыстах, якія не падтрымліваюць улады.
Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед выступіў на сумесным пасяджэньні ніжняй і верхняй палатаў Нацыянальнага сходу.
Польскі юрыст Міхал Вайцяшчук, якому Варшаўскі суд прысудзіў выплаціць беларускай амбасадзе 3 тысячы злотых за размаляваны плот, даслаў гэтыя грошы Беларускаму дому ў Варшаве.
З палітолягам, кандыдаткай гістарычных навук, дасьледчыцай ва Ўнівэрсытэце Юстуса Лібіха ў нямецкім Гісэне Розай Турарбекавай абмяркоўваем зьяўленьне дакумэнту пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі», згодна зь якім Расея зьбіраецца да 2030 году акупаваць Беларусь.
Беларускія банкі паступова адключаюць ад міжнародных плацяжоў. Альтэрнатывай сталі розныя фінансавыя кампаніі. Летась некаторыя зь іх прыпынілі сваю дзейнасьць у Беларусі, але ня ўсе.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
На канале Свабода Premium разам з старшым дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам падсумоўваем вынікі сустрэчаў Ціханоўскай і яе каманды падчас Мюнхэнскай канфэрэнцыі, абмяркоўваем беларускі кантэкст неабвешчанага візыту прэзыдэнта ЗША ў Кіеў.
Да адмены выступленьняў беларускага гурту прывялі пратэсты прасэрбскіх актывістаў, якія адначасова падтрымліваюць і Расею ў вайне з Украінай.
Драматург, рэжысэр, грамадзкі дзеяч і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык расказвае ў эфіры Свабоды Premium пра тое, як стаў выкладчыкам Ейльскага ўнівэрсытэту ЗША і як перайшоў з расейскай мовы на беларускую.
Польскія палітыкі чакаюць ад афіцыйнага Менска «чаго заўгодна».
На Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі адбылася сустрэча дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай з новаабраным прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Павэлам.
Прадстаўнік «Рабочага руху» Юры Рававы камэнтуе жорсткія прысуды, вынесеныя фігурантам справы «Рабочага руху» Гомельскім абласным судом 17 лютага, у дэталях расказвае пра кожнага асуджанага, а таксама пра тое, якім чым спэцслужбы змаглі арыштаваць актывістаў.
Якія высновы можна зрабіць з прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнкі? Ці пашлюць беларусаў ваяваць? Што азначаюць яго словы пра магчымасьць міру, заключанага з удзелам украінскіх вайскоўцаў? Навошта ён запрасіў у Менск Джо Байдэна?
Прадэманстраваная беларускім народам прыхільнасьць да свабоды і дэмакратыі зьяўляецца крыніцай вялікага натхненьня, гаворыцца ў заяве Эўрапейскай камісіі.
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда камэнтуе апошнія выказваньні Лукашэнкі, тлумачыць, як цяпер ва Ўкраіне ставяцца да нелегітымнага кіраўніка Беларусі, і прапануе беларусам менш рэагаваць на заявы розных дарадцаў.
Супрацоўніцу ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» затрымалі на 72 гадзіны, паведамілі ў выданьні.
16 лютага у Менскім абласным судзе судзяць аўтараў тэлеграм-канала Nexta Сьцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка (завочна) і Рамана Пратасевіча, які знаходзіцца пад хатнім арыштам (вочна).
У апошнім слове, зь якім выступіў на судзе кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», нобэлеўскі ляўрэат 2022 году Алесь Бяляцкі, прагучалі важныя для будучыні Беларусі ініцыятывы. Галоўная зь іх — заклік да нацыянальнага прымірэньня. Ці пачула грамадзтва гэты голас з-за кратаў?
15 лютага Сэнат Чэскай Рэспублікі прыняў пастанову адносна рэпрэсій у Беларусі супраць грамадзянскай супольнасьці і заклікаў прызнаць КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.
У баранавіцкім «Выдавецкім доме „Інтэкс-прэс“» забралі тэхніку, паведамілі ў самім выданьні.
Закрыцьцё пераходу ў Баброўніках істотна адбілася на гарадзенцах, якія езьдзілі па справах і на закупы ў Беласток і Варшаву — цяпер ім даводзіцца ехаць празь Літву.
Беларускія актывісты, у тым ліку з арганізацыі «Рабочы рух», прыехалі на літоўска-беларускую мяжу, каб заблякаваць беларускія фуры з падсанкцыйным таварам.
У Беларусі працягваюць выносіць палітычна матываваныя прысуды, у тым ліку за пратэсты 2020 году.
Масква і Менск робяць захады па «пераадоленьні транспартных і лягістычных абмежаваньняў», выкліканых санкцыямі, заявіў дырэктар другога дэпартамэнта краін СНД Міністэрства замежных спраў Расеі Аляксей Палішчук. Пра гэта інфармуе BPN.
Тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміў пра трэцяе зь лістападу гучнае звальненьне ў кіраўніцтве Беларускай Чыгункі.
Дзіцячая доктарка, 39-гадовая Мая Церакулава страціла працу праз тое, што ў 2020 годзе ўступіла ў незалежны прафсаюз мэдыкаў «Панацэя». Праз знаходжаньне ў «сьпісах мэдыкаў, якія не даспадобы», яе не ўзялі на працу ў ніводнай мэдычнай установе Магілёва, Бабруйску і Асіповічаў.
Змагаючыся з дэмакратычнай апазыцыяй, беларускія ўлады наносяць галоўны ўдар менавіта па камандзе Ціханоўскай, каб максымальна дэлегітымізаваць «прэзыдэнта-электа». Спробы дыскрэдытацыі адбываюцца па розных кірунках.
10 лютага Польшча цалкам закрыла рух на памежным пераходзе Баброўнікі — Бераставіца. Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў гэты ж дзень заявіў, што не выключае закрыцьця руху на ўсіх пераходах зь Беларусьсю.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што 15-гадовага брата адміністратара каналу «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» зноў перавялі ў СІЗА са спэцыяльнага дыспансэру Сьледчага камітэту.
Гендырэктар АНТ Марат Маркаў быў афіцэрам і працаваў у Адміністрацыі прэзыдэнта пад кіраўніцтвам Янчэўскага. Калі ўзначаліў АНТ, то ўладкаваў туды дачку. Расказваем, што вядома пра аднаго з самых пазнавальных прапагандыстаў.
Фургала абвінавацілі ў арганізацыі заказных забойстваў прадпрымальнікаў. Сам падсудны віны не прызнаў і назваў сваю справу палітычнай.
Пэнсіянэрку Сьвятлану Кароль з Гомля адпусьцілі, суд аштрафаваў за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Свабода кіруецца правілам не цытаваць выказваньні, невядома якім спосабам атрыманыя ад чалавека, які знаходзіцца ў зьняволеньні.
Невядомыя з бэджамі камісіі для працы з ахвочымі вярнуцца ў Беларусь прыйшлі да сваякоў гомельскага актывіста Барыса Анікеева, які пражывае за мяжой.
Экстрадыцыя адбылася пры садзейнічаньні «Інтэрпола», паведаміла Генпракуратура Казахстана.
Беларускі журналіст польскага паходжаньня прыгавораны ў Беларусі да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.
«Каханьне, дабрыня, вера ў шчасьлівую будучыню і чаканьне шалёнай радасьці — як гэтая сумесь можа не спрацаваць?» Жонка палітвязьня, журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка Алеся падзялілася ў фэйсбуку цікавымі фрагмэнтамі ягоных лістоў.
Загрузіць яшчэ