У Менскім лінгвагуманітарным каледжы на гэтым тыдні сілавікі ў цывільным затрымалі маладога выкладчыка гісторыі Андрэя Дараховіча. Пазьней у прапагандысцкіх тэлеграм-каналах зьявілася «пакаяльнае відэа» зь ягоным удзелам. Па словах навучэнцаў Дараховіча, калегі неаднаразова пісалі на яго даносы.
Палітзьняволеная Марфа Рабкова была каардынатаркай валянтэрскай службы Праваабарончага цэнтру «Вясна». Цяпер яе судзяць за падзеі 2020 году.
Жыхара Вязынкі затрымалі ў лютым у першыя дні рэфэрэндуму. Яго асудзілі на 13 дзён арышту паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаваньне). Пра катаваньні падчас арышту стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна».
29-гадовы Андрэй Кулакоў быў вядомы ў Віцебску як уладальнік бел-чырвона-белага мікрааўтобуса «Жывемабіль». Бусік канфіскавала міліцыя, сам Андрэй адбыў некалькі разоў «суткі» і выехаў ва Ўкраіну. «Асьцерагаўся крымінальнай справы», – кажа ён.
У судзе ад раніцы зачытваюць абвінавачаньні фігурантам справы. Палітвязьняў Аўтуховіча і Гундара вярнулі ў судовую залю.
«Хоць беларуская рэвалюцыя 2020–2021 гадоў негвалтоўная, яна зьяўляецца барацьбой», — перакананыя прафэсаркі Ганна Энгелькінг і Эльжбета Смулкова, якія 17 траўня прачыталі ў Варшаўскім унівэрсытэце лекцыю пад назвай «Беларусь — не Лукашэнка. Двухгалосьсе аб беларускай рэвалюцыі».
У Горадні ў памяшканьні турмы працягваецца суд над Мікалаем Аўтуховічам і 11 фігурантамі ягонай справы.
18 траўня пачаўся суд у справе Аўтуховіча: яго выстаўляюць кіраўніком тэрарыстычнай групоўкі. Дзяржаўныя СМІ Беларусі паведамілі: Аўтуховіча абвінавацілі паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, адзін зь якіх прадугледжвае расстрэл або пажыцьцёвае зьняволеньне.
18 траўня ў Горадні пачаўся суд над Мікалаем Аўтуховічам і 11 фігурантамі ягонай справы. Працэс праходзіць у памяшканьні для суду ў турме №1. Пасьля абеду Аўтуховіча выдалілі з залі суду да канца працэсу.
У Беларусі людзі працягваюць пратэставаць супраць саўдзелу ўладаў краіны ў расейскім нападзе на Ўкраіну. Свабода сочыць за гэтым і зьбірае вядомыя выпадкі перасьледу на адной мапе.
«Чацьвёрты пратакол зьявіўся за гадзіну да таго, як мне трэба было выходзіць на волю».
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1 196 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
62-гадовая альпіністка зь Беларусі Лілія Яноўская 14 траўня а 6:20 разам са сваёй дачкой паднялася на самую высокую кропку сьвету Эвэрэст і разгарнула бел-чырвона-белы сьцяг, а таксама сьцягі Ўкраіны і Канады.
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа апублікавалі «справаздачу» аб разгроме кватэры грамадзкага дзеяча Вадзіма Пракоп’ева. Усё гэта суправадзілі відэа ў стылі «да» і «пасьля». Пракопʼеў пракамэнтаваў «Нашай ніве» гэты інцыдэнт.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
Сюрпрыз для палітвязьня Алега Грузьдзіловіча, які знаходзіцца ў Магілёўскім сьледчым ізалятары і чакае этапу ў калёнію, удалося арганізаваць ягонай жонцы Мар’яне.
11 траўня работнікі маладачанскага малочнага камбіната сабраліся на прахадной і пагражалі звольніцца з прычыны нізкіх заробкаў. У сваім інстаграме гэты сход асьвятляў мясцовы фармацэўт Расьціслаў Чапурны. Як стала вядома «Нашай ніве», у той жа вечар Чапурнога схапілі сілавікі.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Святлана Ціханоўская і міністар адукацыі Чэхіі Пэтар Газьдзік апублікавалі супольную заяву па выніках перамоваў у Празе.
Раней заснавальніка Nexta Сьцяпана Пуцілу і дэмакратычную лідэрку Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую беларускія ўлады абвясьцілі ў вышук.
Жыхар Берасьця пратэставаў супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне. Амаль імгненна яго затрымалі.
У Беларусі людзі працягваюць актыўна выказваць сваю нязгоду з нападам Расеі на Ўкраіну. Свабода сочыць за гэтым і зьбірае ўсе вядомыя выпадкі перасьледу на адной мапе.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1 186 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Больш за 20 дзён прайшло з моманту затрыманьня лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў. Дагэтуль дэталяў пра іх перасьлед амаль няма, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна»
Кіроўцы таксі «Яндекс Go» хацелі абмеркаваць праблемы і сфармуляваць патрабаваньні да расейскай плятформы для паляпшэньня аплаты і ўмоў працы.
Летась газэта «Мінская праўда» разьмясьціла на вокладцы карыкатуру з падзагалоўкам «Мутацыя веры», на якой былі каталіцкія сьвятары з крыжамі ў форме свастыкі.
МУС Чэхіі у супрацы з МЗС краіны распрацоўвае закон, які зробіць міграцыю грамадзян Расеі і Беларусі ў Чэхіі, па сутнасьці, немагчымай.
З гэтай мэтай была створана адпаведная пэтыцыя, пад якой ужо падпісалася сотні людзей. Збор подпісаў будзе працягвацца да 16 траўня, пасьля чаго пэтыцыя будзе накіраваная ў Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт.
Сьледзтва ў дачыненьні да палітзьняволенай сацыёляга Тацяны Вадалажскай завершана, паведамляе БелаПАН са спасылкай «Беларускую Раду культуры».
Аляксандар Лукашэнка патлумачыў замену дзяржаўных сымбаляў у 1995 годзе тым, што ранейшыя — герб Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг — былі падобныя на сымболіку суседніх краін.
У Беларусі працягваюць выносіць палітычна матываваныя прысуды.
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі (верхняя палата) падтрымаў папраўкі да заканадаўства, якія дадуць магчымасьць унутраным войскам прымяняць на пратэстах баявую і спэцыяльную тэхніку. Раней гэты законапраект ухваліла Палата прадстаўнікоў.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1166 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Амэрыканская газэта Washington Post прысьвяціла рэдакцыйны артыкул сытуацыі ў Беларусі.
Перасьлед беларусаў за іх грамадзянскую пазыцыю не спыняецца.
Паліцыя ў Ерэване затрымала 244 дэманстранты, якія блякавалі вуліцы ў сталіцы і заклікалі да адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна. Апазыцыя лічыць, што ягоны ўрад пайшоў на саступкі Азэрбайджану ў пытаньні Нагорнага Карабаху.
З 27 красавіка па 1 траўня ў Дрэздэне праходзіў фэстываль «Побач», дзе сустрэліся незалежныя беларускія творцы, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму празь перасьлед. Пагутарылі з удзельнікамі, даведаліся, як тварыць падчас вайны і чаму гэта важна.
Уведзеныя за вайну ва Ўкраіне санкцыі супраць беларускага рэжыму адбіваюцца на эканоміцы.
10 дзён з моманту затрыманьня — гэта максымальны час, калі зьняволеным павінны выставіць абвінавачаньні.
16 траўня суд у Горадні пачне разгляд крымінальнай справы Мікалая Аўтуховіча. Яго абвінавачваюць паводле шэрагу цяжкіх артыкулаў. Адно зь ягоных абвінавачаньняў (ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэксу) у якасьці найвышэйшай меры прадугледжвае расстрэл.
Актывіста з Буда-Кашалёва, чальца Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Івана Саўціна 26 красавіка адпусьцілі з калінінградзкай турмы пасьля 12 месяцаў утрыманьня пад вартай, паведамляе тэлеграм-канал партыі.
Суд Ленінскага раёна Менску прыгаварыў палітзьняволеную Вікторыю Ганчарову і Вольгу Маліноўскую (не фігуруе ў сьпісе палітвязьняў) да 2 гадоў і 1,5 года абмежаваньня волі адпаведна без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
У Ерэване 27 красавіка працягнуліся акцыі пратэсту апазыцыі. Мітынг адбываўся другі дзень запар. Рух «Супраціў» абвінавачвае ўрад Нікола Пашыньяна ў намеры падпісаць дамову з Азэрбайджанам, прызнаўшы яго сувэрэнітэт над усёй тэрыторыяй Нагорнага Карабаха.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1142 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях унесла папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Цяпер за спробы замаху на тэрарыстычны акт будуць караць аж да сьмяротнага пакараньня.
Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні законапраект, які пашырае паўнамоцтвы ўнутраных войскаў.
Трох жыхароў Гомля асудзілі за ўдзел у пратэстах, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Загрузіць яшчэ