Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы просяць устанавіць у Менску помнік Станіславу Шушкевічу і назваць адну з вуліц у яго гонар


Станіслаў Шушкевіч, каляж
Станіслаў Шушкевіч, каляж

З гэтай мэтай была створана адпаведная пэтыцыя, пад якой ужо падпісалася сотні людзей. Збор подпісаў будзе працягвацца да 16 траўня, пасьля чаго пэтыцыя будзе накіраваная ў Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт.

Подпісы пад пэтцыяй зьбраюць на сайце @petitions_by.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр у Менску 3 траўня ў 23:35. Яму было 87 гадоў. У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасьля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі зь лякарні, але хвароба ўжо падарвала здароўе палітыка.

Станіслаў Шушкевіч быў доктарам фізыка-матэматычных навук прафэсарам, членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.

На сьмерць палітыка адгукнуліся вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы, інтэлектуалы ва ўсім сьвеце. Спачуваньняў ад уладаў Беларусі не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG