Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаўленьне антыўрадавых акцый у Армэніі: звыш 200 затрыманых


Пратэсты ў Ерэване, 2 трўня 2022
Пратэсты ў Ерэване, 2 трўня 2022

Паліцыя ў Ерэване затрымала 244 дэманстранты, якія блякавалі вуліцы ў сталіцы і заклікалі да адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна. Апазыцыя лічыць, што ягоны ўрад пайшоў на саступкі Азэрбайджану ў пытаньні Нагорнага Карабаху.

Апазыцыя Армэніі заклікала да пратэстаў 2 траўня, абвінаваціўшы Пашыньяна ў плянаваньні аддаць увесь спрэчны рэгіён Азэрбайджану пасьля таго, як у мінулым месяцы ён заявіў заканадаўцам, што «міжнародная супольнасьць заклікае Армэнію паменшыць патрабаваньні ў дачыненьні Карабаху».

Паліцыя заявіла, што змагла разблякаваць усе вуліцы ў сталіцы краіны, што дазволіла аднавіць працу грамадзкага транспарту, піша армянская служба Радыё Свабода.

Віцэ-спікер парлямэнту, лідэр апазыцыі Ішхан Сагатэльян заявіў журналістам, што «наша барацьба няспынная, усё ідзе па нашым пляне і патрабаваньнях людзей».

У офісе амбудсмэна паведамілі, што ў пастарунках працуюць праваабаронцы, якія аказваюць прававую дапамогу затрыманым актывістам.

Днём раней тысячы прыхільнікаў апазыцыі сабраліся ў цэнтры на плошчы Францыі, заклікаючы Пашыньяна сысьці ў адстаўку. У мінулым месяцы Нікол Пашыньян і прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў падчас перамоваў у Брусэлі дамовіліся пачаць распрацоўку двухбаковай мірнай дамовы па ўрэгуляваньні канфлікту вакол Нагорнага Карабаху і стварыць сумесную камісію па дэмаркацыі агульнай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG