Штраф 960 рублёў за жоўта-блакітныя стужкі
- Стала вядома пра затрыманьне ў красавіку дзьвюх жанчын у Бабруйску, якія разьвешвалі бел-чырвона-белыя і жоўта-блакітныя стужкі. Абедзьвюх пакаралі штрафам, адной прысудзілі 640 рублёў, другой — 960 рублёў.
- У Гомлі ў красавіку затрымалі мясцовага жыхара, які пачаў дыялёг з расейскімі вайскоўцамі і выказваў ім сваё абурэньне. Яму прысудзілі 10 сутак арышту.
Затрыманьне за сторыз
- Жыхар Менску 9 траўня выклаў у Instagram сторыз, у якім крытыкаваў салют на 9 траўня і выгукнуў «Слава Ўкраіне». Мужчыну затрымалі на наступны дзень.
- 19 красавіка ў Менску затрымалі студэнта, які на ганку ў цэнтры Менску выгукнуў «Слава Ўкраіне». Яго арыштавалі на 15 сутак.
- 12 красавіка ў Берасьці мужчыну затрымалі за надпіс на заплечніку «Не вайне». Сілавікі гэта расцанілі як адзіночны пікет. Суд аштрафаваў мужчыну на 1600 рублёў.
- 10 красавіка ў Берасьці да расейскага консульства выйшаў з антываенным плякатам актывіст Павал Барсук. Яму прысудзілі 10 сутак арышту.
Калі вам вядомыя факты антываеннага супраціву, напішыце нам:
- @SvabodaBelarus_bot (Telegram)
- @SvabodaBelarus (Telegram)
- Даслаць інфармацыю ў Signal +380502605369