Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеных прафсаюзных актывістаў Фядыніча і Берасьнева перавялі на «Валадарку». Што вядома пра іншых?


СІЗА на вуліцы Валадарскага. Ілюстрацыйнае фота
СІЗА на вуліцы Валадарскага. Ілюстрацыйнае фота

Больш за 20 дзён прайшло з моманту затрыманьня лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў. Дагэтуль дэталяў пра іх перасьлед амаль няма, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна»

Па стане на 10 траўня праваабаронцам стала вядома, што аднаго з затрыманых і зьмешчаных у СІЗА КДБ, былога кіраўніка незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Фядыніча затрымалі 19 красавіка падчас масавага «хапуну» прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Перавялі на Валадарку і лідэра аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіля Берасьнева.

Паводле папярэдняй інфармацыі, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні (ч.1 арт. 361 Крымінальнага кодэксу).

У Генадзя Фядыніча ў СІЗА абвастрыліся праблемы са здароўем — ад стрэсу ўзровень цукру ў крыві амаль не зьбіваецца інсулінам.

Вядома таксама, што ў СІЗА КДБ ім не перадавалі лістоў і перадач. Берасьневу ж не передалі нават акуляраў.

Частку затрыманых актывістаў незалежных прафсаюзаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Так, кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюзу з Полацка Мікалай Шарах выйшаў з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Яго падазраюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Дагэтуль застаецца за кратамі 66-гадовы намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Еўдакімчык, якога таксама абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG