У пазове аб ліквідацыі, які пракуратура падала ў Вярхоўны суд, паведамляецца, што Свабодны прафсаюз мэталістаў атрымліваў бязвыплатную матэрыяльную дапамогу ад міжнародных структур.
Сацыяльна-палітычную сытуацыю ў Беларусі і становішча ў краіне польскай меншасьці абмеркавалі на сустрэчы ў Варшаве 5 ліпеня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
Deutsche Welle аднавіла радыёвяшчаньне на сярэдніх хвалях, сыгнал можна прымаць на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Суд Ляхавіцкага раёну спыніў крымінальны перасьлед у дачыненьні да мясцовай жыхаркі Алены Бабко, якую абвінавачвалі ў абразе міліцыянта, «з прычыны сканчэньня тэрміну даўнасьці справы».
У інтэрвію нямецкім журналістам прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» расказала, як хакер-актывісты зьвязаныя з палком Каліноўскага і змагаюцца з расейскай агрэсіяй.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1223 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
Некалькі краін Эўразьвязу настойваюць на распрацоўцы сёмага пакету санкцый супраць Расеі і Беларусі з прычыны ўварваньня ва Ўкраіну. Новыя абмежаваньні могуць закрануць золата.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла на пленарнай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы з прамовай «Эўропа: ад трагедыі да надзеі».
У рамках праграмы абароны замежных журналістаў, якія знаходзяцца пад пагрозай, Бэрлін будзе падтрымліваць прадстаўнікоў СМІ, вымушаных праз сваю дзейнасьць пакінуць Беларусь, Украіну, РФ або Афганістан, заявіла Анналена Бэрбак.
21 чэрвеня ў Эўрапейскім парлямэнце ў Брусэлі праходзіць канфэрэнцыя Каліноўскага.
Раней Вольга Вялічка ад перасьледу зьехала ў Літву. У Беларусі на яе ўжо былі заведзены дзьве крымінальныя справы (за нясплату падаткаў і ўдзел у пратэстах).
Аб новых фактах ціску на асуджаных палітвязьняў са спасылкай на беларускіх праваабаронцаў інфармуе агенцтва БелаПАН.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1230 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Музыку гурту Deviation Паўла «Белкі» Бяланава першапачаткова сілавікі выклікалі ў якасьці сьведкі для допыту.
Эканамічны суд Менску ухваліў рашэньне аб прызнаньні кампаніі ТАА «Тут Бай Медыа» экстрэмісцкай арганізацыяй, забароне ейнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі і яе ліквідацыі.
Усяго пасьля прэзыдэнціх выбараў 2020 году ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» КДБ унёс звыш 70 беларусаў.
Генпракурор Беларусі Андрэй Швэд накіраваў у Вярхоўны суд заявы аб спыненьні дзейнасьці незалежных прафсаюзаў, лідэры якіх знаходзяцца за кратамі.
Чарговы суд над Вікторыяй Кульшай, якую летась пакаралі 2,5 гадамі зьняволеньня, на гэты раз праходзіць у калёніі.
Сяргея Гуня затрымалі 3 чэрвеня на лецішчы пад Менскам паводле артыкулу 342 КК (удзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Цяпер яго ўтрымліваюць у ізалятары часовага ўтрыманьня ГУУС Менскага гарвыканкаму.
Спэцыяльная дакладчыца ААН аб правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн па-ранейшаму ня мае магчымасьці наведаць краіну, бо афіцыйны Менск не прызнае яе мандата. Падаём тэзісы новага дакладу Анаіс Марэн.
Дамова Літоўскіх чыгунак (ЛЧ) зь беларускім вытворцам і экспартэрам угнаеньняў «Беларуськалій» аб транспартаваньні мільёнаў тон угнаеньняў празь Літву стварала пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны — такое канчатковае рашэньне Літоўскага вярхоўнага адміністрацыйнага суду.
9 чэрвеня на судзе ў горадзенскай турме падчас свайго допыту Мікалай Аўтуховіч заявіў як аб сваёй невінаватасьці ў інкрымінаваных яму злачынствах, так і аб адсутнасьці віны іншых 11 фігурантаў ягонай справы.
Выракі за ўдзел у «несанкцыянаваных масавых акцыях» у жніўні 2020 году за апошні час пачулі каля паўсотні жлобінцаў, падлічылі праваабаронцы «Вясны».
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1 232 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 8-9 чэрвеня знаходзіцца зь візытам у Рызе на запрашэньне міністра замежных спраў Эдгарса Рынкевічса і парлямэнту Латвіі.
Былы кіраўнік ФХБ, а цяпер сябра Савету Рэспублікі Дзьмітры Баскаў стаў героем шоў «Скажинемолчи» на адным зь дзяржаўных каналаў, дзе выказаўся пра ўласную дыскваліфікацыю і адказаў на ўскоснае пытаньне журналістаў аб датычнасьці да забойства мастака Рамана Бандарэнкі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1 222 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій і палітык Валер Цапкала расказаў «Нашай Ніве», што 6 чэрвеня сілавікі наведаліся ў ягоны менскі катэдж, што ў завулку Цяплічным, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі.
Суд па справе «Буслы ляцяць» зрабілі закрытым.
Суд над супрацоўнікамі БелаПАН распачнецца 6 чэрвеня. Адзін з фігурантаў справы, журналіст і мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў, які знаходзіцца пад вартай з 12 студзеня 2021 году, напісаў ліст з нагоды сёньняшняга працэсу.
Суд Ленінскага раёна Менска агучыў прысуд палітзьняволенай сяброўцы прэзыдыюма БСДП Людміле Волкавай.
У Горадні ў памяшканьні турмы з 18 траўня праходзіць суд над Мікалаем Аўтуховічам і 11 фігурантамі ягонай справы.
Перасьлед беларусаў за іх грамадзянскую пазыцыю не спыняецца.
Старшыня Сьледчага камітэту Дзьмітры Гара заявіў, што падчас поствыбарных пратэстаў фізычная сіла сілавікамі прымянялася «абгрунтавана і ў неабходных межах».
Сваякі асуджанай грамадзянкі Расеі Софʼі Сапегі перадалі ў распараджэньне рэдакцыі Zerkalo.io рэзалютыўную частку прысуду. Зь яе вынікае, што 78-мі з 223-х пацярпелых па справе, Сапега павінна выплаціць грашовую кампэнсацыю маральнай шкоды. Яе агульная сума – на 167 500 рублёў.
У Познані памёр беларус Дзьмітры Сафонаў, які эміграваў праз крымінальны перасьлед на радзіме. У Беларусі ў яго засталася жонка, якая змагаецца з анкалёгіяй, і сын, які адбывае тэрмін у турме.
У Беларусі на затрыманага расейскімі сілавікамі мужчыну раней завялі крымінальную справу і абвясьцілі яго ў фэдэральны вышук, паведамляе выданьне «Мегаполіс».
У Беларусі працягваюць выносіць палітычна матываваныя прысуды. Не спыняецца таксама перасьлед людзей за іх грамадзянскую пазыцыю.
Як для Расеі і Беларусі можа скончыцца ўкраінская вайна? Якім чынам могуць рэальна адбыцца зьмены ў Расеі і ў Беларусі? Ці можна ўжо сёньня ўявіць мэханізм гэтых зьменаў? Пра гэта і пра іншае разважае дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра», доктар паліталёгіі Андрэй Казакевіч.
У Менскім лінгвагуманітарным каледжы на гэтым тыдні сілавікі ў цывільным затрымалі маладога выкладчыка гісторыі Андрэя Дараховіча. Пазьней у прапагандысцкіх тэлеграм-каналах зьявілася «пакаяльнае відэа» зь ягоным удзелам. Па словах навучэнцаў Дараховіча, калегі неаднаразова пісалі на яго даносы.
Загрузіць яшчэ