- 9 чэрвеня ў Жлобіне за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч.1 арт. 342 КК) судзяць Алену Жук, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
- Справа Яўгена Серанкова разглядалася ў судзе дзень таму, вынікі судовага пасяджэньня пакуль невядомыя.
- 3 чэрвеня адбыўся суд над Віталём Багамазавым, аднак які тэрмін прысудзілі маладому чалавеку, высьветліць дагэтуль не ўдалося.
- Чакае разгляду справы Вераніка Тужылава.
- 10 траўня 2,5 года «хатняй хіміі» прысудзілі жлобінцу Алегу Краўчанку — ён, як і многія іншыя, таксама стаў фігурантам вядомага палітычнага артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу.
Выракі за ўдзел у «несанкцыянаваных масавых акцыях» у жніўні 2020 году за апошні час пачулі каля паўсотні жлобінцаў, падлічылі праваабаронцы «Вясны».
Самае папулярнае
1