Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 6 чэрвеня: Затрымалі былога памежніка, дырэктару газэты «Белорусы и рынок» выставілі абвінавачаньне


Валер Ільючык
Валер Ільючык

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.

Сілавікі затрымалі 37-гадовага Валера Ільючыка, які звольніўся з памежнай службы пасьля падзей 2020-га

Пра гэта паведамляе «Наша ніва».

Згодна з інфармацыяй у канале ГУБАЗіКу, Ільючык зьвяртаўся па дапамогу ў фонд BySol. Аднак канкрэтныя абвінавачаньні, выстаўленыя мужчыну, як і прычыны ягонага затрыманьня, на гэты момант невядомыя.

Дырэктару газэты «Белорусы и рынок» Канстанціну Залатых выставілі абвінавачаньне


Яму інкрымінуюць арт. 130 ч. 2 (распальваньне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо зьдзейсьненае службовай асобай). Пра гэта паведамляе БАЖ.

Па гэтым артыкуле Канстанціну пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Яго пакідаюць у СІЗА.

Канстанціна Залатых затрымалі 18 траўня ў Менску, у яго дома і ў рэдакцыі выданьня прайшлі вобшукі. Пасьля гэтага рэдакцыю апячаталі.

Сілавікі правялі ператрус у менскім доме Валера і Веранікі Цапкалаў

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Адзначаецца, што пры ператрусе сілавікі выбілі шыбы, панішчылі мэблю, посуд, перарэзалі трубы. Гаворка ідзе пра катэдж у Цяплічным завулку, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі. Пра гэты дом шмат пісалі ў пэрыяд перадвыбарнай кампаніі.

Сам Цапкала казаў, што прадаў гэты дом, каб фінансаваць сваю выбарчую прэзыдэнцкую кампанію 2020 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG