Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволены Сяргей Гунь на знак пратэсту 4 дні трымаў сухую галадоўку


Сяргей Гунь
Сяргей Гунь

Сяргея Гуня затрымалі 3 чэрвеня на лецішчы пад Менскам паводле артыкулу 342 КК (удзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Цяпер яго ўтрымліваюць у ізалятары часовага ўтрыманьня ГУУС Менскага гарвыканкаму.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што палітзьняволены Сяргей Гунь абвясьціў сухую галадоўку на знак пратэсту супраць свайго зьняволеньня. Праваабаронцы зазначаюць, што пры гэтым Сяргей напісаў кранальны ліст да свайго трохгадовага сына Емяльяна.

Ліст Сяргея Гуня да сына
Ліст Сяргея Гуня да сына

Сяргея ўтрымліваюць у ізалятары часовага ўтрыманьня ГУУС Менгарвыканкаму.

Сяргея Гуня сілавікі затрымалі 3 чэрвеня на лецішчы пад Менскам паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (Удзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Гунь 4 дні трымаў сухую галадоўку

Як стала вядома @nashaniva, затрыманы на сваім лецішчы Сяргей Гунь трымаў сухую галадоўку чатыры дні, з чацьвярга па нядзелю ўключна. З панядзелка ён пачаў піць ваду, але працягвае трымаць галадоўку.

Калі Сяргея затрымлівалі ў лютым 2021-га, ён таксама 4 дні трымаў сухую галадоўку, падчас якой схуднеў на 5 кг.

Раней Сяргея некалькі разоў затрымлівалі паводле адміністрацыйных артыкулаў. У кастрычніку 2020-га ён быў моцна пабіты. 12 кастрычніка Сяргей ехаў на аўтамабілі па Менску і, калі на прыпынку заўважыў супрацоўнікаў у форме, то пачаў здымаць іх на відэа. Яго аўтамабіль неўзабаве спынілі, разьбілі шыбу, а самога Сяргея выцягнулі з салёна і моцна пабілі.

Сяргей Гунь
Сяргей Гунь

Ён страціў прытомнасьць і ачуўся толькі ў РУУСе, адкуль яго шпіталізавалі ў бальніцу з гематомамі і падазрэньнямі на пераломы.

Сяргей Гунь нарадзіўся ў Гомлі, скончыў каледж музычнага мастацтва, шмат займаўся спортам, пазьней Сяргей стаў студэнтам Унівэрсытэту культуры. Актыўна ўдзельнічаў у гульнях КВЗ.

Праз час Сяргей стварыў праект VYPUSKNIK.BY, івэнт-агенцтва «KRONA». Але пасля 2020 году кардынальна зьмяніў сваё жыцьцё. Пераехаў жыць у вёску, дзе на навуковай аснове пачаў разводзіць курэй.

Зараз у дачыненьні да Гуня праводзяцца сьледчыя дзеяньні. Калі справа будзе перададзеная ў суд, Сяргей Гунь пакуль ня ведае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG