Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Максіма Знака пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі


Максім Знак да арышту. 2020
Максім Знак да арышту. 2020

Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1 232 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

8 чэрвеня Кваліфікацыйная камісія ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь правяла атэстацыю адвакатаў Менскай гарадзкой, Менскай абласной, Гомельскай абласной калегій адвакатаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Паводле вынікаў атэстацыі асуджанага на 10 гадоў зьняволеньня Максіма Знака пазбавілі адвакацкай ліцэнзій.

У афіцыйным паведамленьні адзначаецца, што «рашэньне прынята ў сувязі з выключэньнем Знака зь Менскай абласной калегіі адвакатаў у сувязі з набыцьцём законнай сілы прысуду суду аб прызнаньні адваката вінаватым ва ўчыненьні наўмыснага злачынства».

Таксама ліцэнзій на чарговай атэстацыі ў міністэрстве «з прычыны недастатковай кваліфікацыі» пазбавілі адвакатаў Бараноўскага, Лебедзева, Стальмашук.

Хто такі Максім Знак

  • Максім Знак — беларускі юрыст, адвакат і палітык, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады. Палітычны зьняволены.
  • У часе прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году стаў юрыстам у штабе кандыдата Віктара Бабарыкі. 14 ліпеня 2020 году ЦВК Беларусі адмовіла Віктару Бабарыку ў рэгістрацыі, Максім Знак падаў скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдата, аднак Вярхоўны суд адмовіў у скарзе.
  • Пасьля выбараў і пачатку масавых пратэстаў 15 жніўня пачалося фармаваньне Каардынацыйнай рады для арганізацыі працэсу пераадоленьня палітычнага крызісу, Максім Знак быў выбраны ў яе прэзыдыюм, куды ўсяго ўвайшлі 7 чалавек.
  • 6 верасьня 2021 Менскі абласны суд прызнаў Максіма Знака вінаватым у злачынствах, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу і прысудзіў 10 гадоў пазбаўленьня волі. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньні такім фармаваньнем, публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG