У Гомелі затрымалі 53-гадовага пэдагога, і яго абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару ў адносінах да малалетняй. Прынята казаць, што той, хто гвалціць дзяцей — «не чалавек», «зьвер», «пачвара». Гэта тактыка самасупакаеньня, але яна надзвычай небясьпечная.