У чарговай перадачы сэрыі «Кандыдаты прэзыдэнцкіх навук» былы палітвязень і кандыдат у прэзыдэнты ў 2010 годзе Мікола Статкевіч адказвае на пытаньне, якую ж стратэгію ён выбірае пасьля вызваленьня, чаму ня трэба баяцца Плошчы і што такое неапазыцыйная апазыцыя.
У чарговай перадачы сэрыі «Кандыдаты прэзыдэнцкіх навук» кандыдат у прэзыдэнты ў 2010 годзе Ўладзімер Някляеў адказвае на пытаньне, чаму на тых выбарах ён прапаноўваў Расеі скупляць беларускія прадпрыемствы
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Віктар Цярэшчанка адказвае на пытаньне, дзе ён быў 19 сьнежня, узгадвае, як сутыкнуўся з фальсыфікацыямі, і распавядае, чаму ён упэўнены, што ягоная каманда сапраўды сабрала сто тысяч подпісаў на сёлетніх выбарах.
Віталь Рымашэўскі — пра тое, хто павёў людзей з Кастрычніцкай на Плошчу Незалежнасьці і пра што пісаў у тлумачальнай запісцы на імя Лукашэнкі.
Кандыдат на выбарах 2010 году Рыгор Кастусёў тлумачыць, чаму яго не пасадзілі пасьля 19 сьнежня.
Яраслаў Раманчук адказвае на пытаньне, чаму ён зрабіў сваю сумнавядомую заяву на наступны дзень пасьля галасаваньня і як ён ставіцца да Плошчы і рэвалюцыяў.
Адзіны кандыдат ад дэмакратычнай апазыцыі на выбарах 2001 году адказвае на пытаньні, якія памылкі былі дапушчаныя ў той кампаніі, чаму тады не адбылося Плошчы і чаму Масква перадумала падтрымліваць апазыцыйнага кандыдата.
У сэрыі «Кандыдаты прэзыдэнцкіх навук» Зянон Пазьняк тлумачыць, якім чынам на іх вынік паўплывалі фальсыфікацыі і чаму Беларусі сёньня патрэбная парлямэнцкая рэспубліка.
У першым інтэрвію з сэрыі «Кандыдаты прэзыдэнцкіх навук» — былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, кандыдат на першых прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 годзе Станіслаў Шушкевіч.