Кандыдат на выбарах 2010 году Рыгор Кастусёў тлумачыць, чаму яго не пасадзілі пасьля 19 сьнежня.
Яраслаў Раманчук адказвае на пытаньне, чаму ён зрабіў сваю сумнавядомую заяву на наступны дзень пасьля галасаваньня і як ён ставіцца да Плошчы і рэвалюцыяў.
Адзіны кандыдат ад дэмакратычнай апазыцыі на выбарах 2001 году адказвае на пытаньні, якія памылкі былі дапушчаныя ў той кампаніі, чаму тады не адбылося Плошчы і чаму Масква перадумала падтрымліваць апазыцыйнага кандыдата.
У сэрыі «Кандыдаты прэзыдэнцкіх навук» Зянон Пазьняк тлумачыць, якім чынам на іх вынік паўплывалі фальсыфікацыі і чаму Беларусі сёньня патрэбная парлямэнцкая рэспубліка.
У першым інтэрвію з сэрыі «Кандыдаты прэзыдэнцкіх навук» — былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, кандыдат на першых прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 годзе Станіслаў Шушкевіч.