У Парыжы была адключаная падсьветка Эйфэлевай вежы ў памяць аб загінуўшых у Charlie Hebdo. Штотыднёвік выйдзе на наступным тыдні накладам у 1 мільён асобнікаў, а не, як звычайна, 60 000.
Жэрар Дэпардзьё выступіў у падтрымку часопіса Charlie Hebdo, які часта маляваў карыкатуры на яго самога.
Муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Абу-Бакір Шабановіч асудзіў нападнікаў на рэдакцыю сатырычнага часопісу Charlie Hebdo ў Парыжы.
СМІ мусульманскага сьвету зьмяшчаюць шырокі спэктар рэакцый на забойства 12 чалавек у памяшканьні сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы.
«Свабода слова і свабода алоўка павінны пераважаць над іншымі меркаваньнямі», — Аляксей Кароль
Сусьветныя СМІ і карыстальнікі сацсетак імкліва адрэагавалі на тэракт у рэдакцыі парыскага часопісу Charlie Hebdo. Тысячы людзей мяняюць свае аватары і публікуюць фатаграфіі на знак салідарнасьці з ахвярамі і пацярпелымі пры нападзе.
Напад ісламскіх тэрарыстаў на рэдакцыю сатырычнага часопісу Charlie Hebdo, у выніку якога загінулі 12 чалавек, выклікаў у Францыі шок, бо ў краіне на малюнках гэтага выданьня вырасьлі цэлыя пакаленьні.
Напад на рэдакцыю францускага часопісу Charlie Hebdo выклікаў хвалю дэманстрацыяў салідарнасьці з ахвярамі, але ў Францыі таксама адбыліся абстрэлы мусульманскіх сьвятыняў.
Тым часам сёньня ў Парыжы невядомы з аўтамата забіў паліцыянтку і параніў яшчэ аднаго чалавека.
Тэрарыстычны напад на рэдакцыю францускага сатырычнага часопісу Charlie Hebdo, які хутчэй за ўсё быў справакаваны публікацыяй карыкатуры на прарока Мухамэда, абвастрыў дыскусіі наконт межаў дазволенага ў сатыры.
У розных краінах сьвету абмяркоўваюць тэракт, зьдзейсьнены 7 студзеня ў рэдакцыі францускага сатырычнага часопісу Charlie Hebdo. У твітэры ўтвораныя хаштэгі #JeSuisCharlie і #CharlieHebdo
У Менску простыя людзі і журналісты выказваюць сваю жалобу па ахвярах нападу ісламістаў на рэдакцыю часопісу Charlie Hebdo, у выніку якога загінулі 12 чалавек.
У гарадах Марсэль, Лiль, Брэст, Лiён, Амстэрдам, Лёндан, Брюсэль i іншых тысячы людзей выйшлі на стыхійныя мітынгі салідарнасьці з супрацоўнікамі сатырычнага выданьня Charlie Hebdo, супраць якога была сёньня зладжаная атака.
Старэйшы аналітык базаванага ў Лёндане і Менску Цэнтру Астрагорскага Сяргей Богдан палемізуе зь Віталём Цыганковым.
Тэракт у Парыжы, забойства журналістаў сатырычнай францускай газэты, вяртае нас да старых дыскусіяў вакол карыкатураў на прарока Мухамада.
Увечары дзясяткі тысяч выйшлі на вуліцы францускіх гарадоў, каб ушанаваць памяць ахвяраў нападу. Людзі скандавалі «Мы не баімся!»