Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ўзяў удзел у шматтысячным Маршы адзінства ў Парыжы, які закліканы прадэманстраваць сьвету адзінства ў супрацьдзеяньні тэрарызму.
Зь беларусаў удзел у акцыі бралі пасол у Францыі Павел Латушка і Андрэй Саньнікаў у бел-чырвона-белым шаліку.
Ці стаў тэракт у Парыжы вынікам патураньня мусульманскай грамадзе?
Кіраўнікі дзяржаваў і сотні тысячаў парыжанаў выйшлі на знак салідарнасьці з ахвярамі апошніх тэрактаў у Парыжы.
Марш у Парыжы пройдзе ў памяць пра ахвяраў апошніх тэрактаў ў францускай сталіцы. Беларусь прадставіць пасол Павел Латушка.
Лідэрка францускіх ультраправых заявіла, што ўрад не дапусьціў яе да ўдзелу ў яго падрыхтоўцы.
Пікет салідарнасьці з загінулымі ў Парыжы журналістамі прайшоў ля амбасады Францыі ў Менску.
Чакаецца, што ў акцыі возьмуць удзел каля мільёну чалавек, у тым ліку шэраг сусьветных лідэраў.
Актывісты былі дастаўленыя ў аддзел міліцыі, пасьля складаньня пратаколаў яны былі адпушчаныя.
Больш за 200 тысяч чалавек выйшлі ў суботу на вуліцы францускіх гарадоў, каб ушанаваць памяць ахвяраў тэракту ў рэдакцыі сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo ў Парыжы і наступных за гэтым нападам іншых трагічных падзей.
Радыё Свабода прэзэнтуе новы кліп Андруся Такінданга на тэму тэракту ў Парыжы. «Мы да зорак ляцім, што ж сварыцца дарма, Толькі кулі ніколі ня вернеш назад...» — сьпявае музыка.
Франсуа Алянд, выступаючы ў пятніцу з тэлевізійным зваротам да нацыі, заклікаў французаў да пільнасьці.
З прычыны трагедыі ў Парыжы смуткуюць бацькі жонкі адной з дванаццаці ахвяраў тэракту — падарожніка, фатографа й журналіст Мішэля Рэно. Палешукам, Марыі і Васілю Раманавым загіблы ад куль тэрарыстаў Мішэль Рано даводзіўся зяцем.
Чацьвёра з васьмі закладнікаў, якія былі захопленыя ў краме кашэрных прадуктаў у Парыжы, загінулі. Закладніца братоў Куашы выжыла.
У цэлым рэакцыя на тэракт у Парыжы ў мусульманскім сьвеце розная, ад наўпроставага асуджэньня акту гвалту да меркаваньняў, што францускі сатырычны часопіс сам наклікаў на сябе бяду.
Француская паліцыя паведамляе, што ў выніку страляніны ў краме з кашэрнымі прадуктамі загінулі 2 асобы. Нападнікі ўзялі ў закладнікі прынамсі пяць чалавек.
Берасьцейскія актывісты «Гавары праўду» і БСДП(Г) усклалі кветкі да Ганаровага кансуляту Францыі з нагоды тэракту ў Парыжы.
Сярод забітых падчас нападу на рэдакцыю Charlie Hebdo — падарожнік, фатограф і журналіст Мішэль Рэно, муж жыхаркі Гомелю.
На паўночны ўсход ад Парыжу француская паліцыя перасьледуе падазраваных у нападзе на парыскі офіс сатырычнага выданьня Charlie Hebdo, дзе былі забітыя 12 чалавек. Зьявіліся паведамленьні пра захоп закладнікаў.
Браты, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні гэтага тэрарыстычнага акту, нібыта заявілі, што яны адпомсьцілі за прарока Мухамада. Але ці гэта так? Піша дасьледчык Рашэд Чоўдхуры.
У Парыжы была адключаная падсьветка Эйфэлевай вежы ў памяць аб загінуўшых у Charlie Hebdo. Штотыднёвік выйдзе на наступным тыдні накладам у 1 мільён асобнікаў, а не, як звычайна, 60 000.
Жэрар Дэпардзьё выступіў у падтрымку часопіса Charlie Hebdo, які часта маляваў карыкатуры на яго самога.
Муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Абу-Бакір Шабановіч асудзіў нападнікаў на рэдакцыю сатырычнага часопісу Charlie Hebdo ў Парыжы.
СМІ мусульманскага сьвету зьмяшчаюць шырокі спэктар рэакцый на забойства 12 чалавек у памяшканьні сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы.
«Свабода слова і свабода алоўка павінны пераважаць над іншымі меркаваньнямі», — Аляксей Кароль
Сусьветныя СМІ і карыстальнікі сацсетак імкліва адрэагавалі на тэракт у рэдакцыі парыскага часопісу Charlie Hebdo. Тысячы людзей мяняюць свае аватары і публікуюць фатаграфіі на знак салідарнасьці з ахвярамі і пацярпелымі пры нападзе.
Напад ісламскіх тэрарыстаў на рэдакцыю сатырычнага часопісу Charlie Hebdo, у выніку якога загінулі 12 чалавек, выклікаў у Францыі шок, бо ў краіне на малюнках гэтага выданьня вырасьлі цэлыя пакаленьні.
Напад на рэдакцыю францускага часопісу Charlie Hebdo выклікаў хвалю дэманстрацыяў салідарнасьці з ахвярамі, але ў Францыі таксама адбыліся абстрэлы мусульманскіх сьвятыняў.
Тым часам сёньня ў Парыжы невядомы з аўтамата забіў паліцыянтку і параніў яшчэ аднаго чалавека.
Тэрарыстычны напад на рэдакцыю францускага сатырычнага часопісу Charlie Hebdo, які хутчэй за ўсё быў справакаваны публікацыяй карыкатуры на прарока Мухамэда, абвастрыў дыскусіі наконт межаў дазволенага ў сатыры.
У розных краінах сьвету абмяркоўваюць тэракт, зьдзейсьнены 7 студзеня ў рэдакцыі францускага сатырычнага часопісу Charlie Hebdo. У твітэры ўтвораныя хаштэгі #JeSuisCharlie і #CharlieHebdo
У Менску простыя людзі і журналісты выказваюць сваю жалобу па ахвярах нападу ісламістаў на рэдакцыю часопісу Charlie Hebdo, у выніку якога загінулі 12 чалавек.
У гарадах Марсэль, Лiль, Брэст, Лiён, Амстэрдам, Лёндан, Брюсэль i іншых тысячы людзей выйшлі на стыхійныя мітынгі салідарнасьці з супрацоўнікамі сатырычнага выданьня Charlie Hebdo, супраць якога была сёньня зладжаная атака.
Старэйшы аналітык базаванага ў Лёндане і Менску Цэнтру Астрагорскага Сяргей Богдан палемізуе зь Віталём Цыганковым.
Тэракт у Парыжы, забойства журналістаў сатырычнай францускай газэты, вяртае нас да старых дыскусіяў вакол карыкатураў на прарока Мухамада.
Увечары дзясяткі тысяч выйшлі на вуліцы францускіх гарадоў, каб ушанаваць памяць ахвяраў нападу. Людзі скандавалі «Мы не баімся!»