Бывае, што аднойчы ўсё ж захочацца размаўляць па-беларуску. Добра, калі ёсьць беларускамоўныя сябры, зь якімі можна вучыцца размаўляць на практыцы. Калі такіх няма, варта пачаць з рэсурсаў інтэрнэту, створаных, каб дапамагчы ахвотным вывучаць родную мову.