Старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітры Баскаў заявіў, што зборная Беларусі паедзе на чэмпіянат сьвету 2021 году, нягледзячы на адмову міжнароднай фэдэрацыі правесьці турнір у Менску.
Ці быў шанец правесьці чэмпіянат сьвету ў хакеі ў краіне, амаль паўгода ахопленай пратэстамі? Пра гэта ў размове са Свабодай паразважаў колішні генэральны мэнэджар Беларускай фэдэрацыі хакею Сьвятаслаў Кісялёў.
Арганізацыйны камітэт падрыхтоўкі і правядзеньня чэмпіянату сьвету ў хакеі з шайбай выказаў шкадаваньне аб пераносе турніру зь Беларусі. У Менску лічаць, што на перанос турніру ў іншую краіну паўплывалі не зьвязаныя са спортам людзі.
Наведнікі сацсетак актыўна камэнтуюць рашэньне Міжнароднай Фэдэрацыі хакею пазбавіць афіцыйны Менск магчымасьці праводзіць сёлета ў Беларусі чэмпіянат сьвету
Каб правесьці чэмпіянат, Лукашэнка дэманстраваў гатоўнасьць да саступак, нават паабяцаў перамовы з апазыцыяй. Можа, беларускаму рэжыму і ўдалося б усіх перахітрыць, вытаргаваць правядзеньне чэмпіянату ў Менску. Але не хапіла тонкасьці.
Лідэрка апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская, старшыня Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя і кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраваньня Павал Латушка віталі рашэньне Міжнароднай Фэдэрацыі хакею пазбавіць Беларусь права праводзіць сёлетні чэмпіянат сьвету
18 студзеня Міжнародная фэдэрацыя хакею абвясьціла, што рашэньне не праводзіць сусьветны чэмпіянат 2021 году ў Менску зьяўляецца «непазьбежным». Прыгадваем, як усё пачыналася.
Беларусь пазбавілі права праводзіць сёлетні чэмпіянат сьвету па хакеі, які меўся праходзіць у Менску і Рызе. Такое рашэньне пацьвердзіла міжнародная хакейная фэдэрацыя (IIHF).
15 жніўня Ільля Шкурын заявіў, што адмаўляецца гуляць за зборную пры рэжыме Лукашэнкі.
Парлямэнт Латвіі адхіляе магчымасьць сумеснага правядзеньня ў 2021 годзе чэмпіянату сьвету разам зь Беларусьсю. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве камісіі сэйма ў замежных справах.
На мадэрнізацыю галоўнай хакейнай арэны Менску могуць патраціць 2,6 млн даляраў пры тым, што Беларусь можа страціць права правядзеньня ЧС-2021.
Латвія, якая зьяўляецца суарганізатарам чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году, падтрымала перанос матчаў зь Менску ў сувязі з маштабнымі рэпрэсіямі.
Славутая нямецкая кампанія, якая ад 2017 году падтрымлівае хакейныя чэмпіянаты сьвету, пагражае адмовіцца ад спонсарства, калі турнір не забяруць у Беларусі.
У сярэдзіне студзеня Міністэрства спорту выключыла футбол зь ліку «прыярытэтных», заявіўшы, што гэты від спорту ня выканаў пастаўленых задач. Наступствы гэтага ўжо адчулі беларускія клюбы, у тым ліку вядучыя.
Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею (МФХ) Рэнэ Фазэль заявіў, што пакіне пасаду ў верасьні сёлета. Канчатковае ж рашэньне адносна магчымага пераносу чэмпіянату сьвету зь Менску прымуць 18 студзеня.
Прэзыдэнт чэскай асацыяцыі хакею Томаш Крал пракамэнтаваў рашэньне Škoda Auto адмовіцца спансаваць ЧС па хакеі, калі яго не перанясуць зь Беларусі.
«Škoda адмовіцца ад спансаваньня чэмпіянату сьвету IIHF — 2021, калі Беларусь пацьвердзяць як суарганізатара гэтага турніру». Такое паведамленьне зьявілася ў «Твітэры» Škoda.
Кіраўнік Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі Рэнэ Фазэль у інтэрвію sportschau.de на пытаньне, ці магчыма правесьці чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску, сказаў: «Вельмі складана, вельмі складана. Я магу амаль сказаць, што павінен здарыцца цуд».
Škoda Auto, найбуйнейшы вытворца аўтамабіляў у Чэскай Рэспубліцы і партнэр Міжнароднай фэдэрацыі хакею, адказала ў інстаграме беларускаму заўзятару — аднаму з тых, хто заклікаў спонсараў фэдэрацыі не спрыяць правядзеньню ЧС-2021 у Менску і паўплываць на рашэньне перанесьці турнір у іншую краіну.
Аргкамітэт дзеля правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай — 2021 выступіў з заявай па выніках сустрэчы з прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе Рэнэ Фазэлем.
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва сьцьвярджае, што атрымала прэзэнтацыю, падрыхтаваную Фэдэрацыяй хакею Беларусі да візыту кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэля.
На сайте Міжнароднай фэдэрацыі хакею апублікавалі інтэрвію з кіраўніком арганізацыі Рэне Фазэлем па выніках ягонай паездкі ў Беларусь.
Пасьля візыту кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэля ў Менск так і не было сказана, ці адменяць чэмпіянат сьвету ў хакеі ў Беларусі. Чэмпіянат 2014 году каштаваў Беларусі немалых грошай. Разьбіраемся, адкуль Беларусь зможа ўзяць грошы на новы.
У 2014 годзе, калі ў Менску праводзіўся чэмпіянат сьвету па хакеі, у Беларусі было 10 палітзьняволеных. У 2021 годзе іх 178 — амаль у 18 разоў больш. 7 гадоў таму ЧС зь Беларусі так і не перанесьлі, турнір прайшоў у Менску.
45 тысяч чалавек падпісаліся пад пэтыцыяй у Міжнародную фэдэрацыю хакею (IIHF) з патрабаваньнем адхіліць Беларусь ад правядзеньня чэмпіянату сьвету 2021 году празь беспрэцэдэнтны гвалт сілавых структур супраць мірных грамадзян.
Міжнародная рэакцыя на сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэлем
Пасьля візыту ў Менск прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэля мэдыямэнэджар Дзьмітры Навоша ў эфіры «Настоящего времени» выказаўся пра тое, чаму для Лукашэнкі так важна правесьці чэмпіянат сьвету ў хакеі і які лёс чакае іншыя міжнародныя спаборніцтвы ў Беларусі.
Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская жорстка скрытыкавала Рэнэ Фазэля за абдымкі з Лукашэнкам і прыязныя да яго заявы на сустрэчы ў Менску 11 студзеня. Яна яшчэ раз заклікала байкатаваць турнір.
Беларускі фонд спартовай салідарнасьці зьдзіўлены «цёплай сустрэчай» прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэля і Аляксандра Лукашэнкі.
Аляксандар Лукашэнка сустракаецца з прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі хакея Рэнэ Фазэлем.
Прэм’ер-міністарка Фінляндыі Сана Марын выказалася пра магчымы перанос чэмпіянату сьвету па хакеі зь Беларусі ў іншую краіну.
Зборная Даніі 7 студзеня стала першай нацыянальнай камандай, прадстаўнік якой афіцыйна заявіў, што зборная не прыедзе на чэмпіянат сьвету, калі яго не перанясуць зь Беларусі ў іншую краіну.
Урад Нямеччыны павінен запатрабаваць пераносу зь Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі-2021, заявіла прадстаўніца фракцыі «Саюз-90/Зялёныя», дэпутатка Бундэстагу Маргарэт Баўзэ.
Кіраўнік дацкага хакейнага саюзу Ўльрык Ларсэн заявіў, што фэдэрацыя разглядае варыянт байкатаваньня ЧС-2021, калі ён адбудзецца ў Менску.
Старшыня Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, алімпійская чэмпіёнка, плыўчыха Аляксандра Герасіменя — пра дзейнасьць фонду, дапамогу спартоўцам, жыцьцё без басэйну і магчымыя выступы беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе пад белым сьцягам.
Кіраўнік Міжнародай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль зьбіраецца ў Менск на перамовы з Лукашэнкам і заяўляе, што МФХ вядзе папярэднія кансультацыі з нацыянальнымі фэдэрацыямі аб магчымым пераносе зь Менску чэмпіянату сьвету 2021 году.
З жаночай футбольнай каманды «Мінск» звольнілі галоўнага трэнэра. На ягонае месца прызначылі іншага, які падпісаў праўладны ліст.
Пісьменьнік Саша Філіпенка зьвярнуўся з адкрытым лістом да прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэля з нагоды правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале за подпісам прэм'ер-міністра Галоўчанкі 5 студзеня апублікавалі пералік міжнародных спартовых мерапрыемстваў на 2021 год.
Намесьнік галоўнага рэдактара спартовай газэты «Прессбол» Дзьмітры Беленькі звольніўся з выданьня пасьля 30 гадоў працы. Гэта чарговае звальненьне ў цэлай чарадзе сыходаў журналістаў з выданьня.
Два беларускія экіпажы фінішавалі на лідэрскіх пазыцыях у пралёгу прэстыжнай гонкі «Дакар-2021».
Беларускі фонд спартовай салідарнасьці чакае рашэньня стасоўна кіраўнікоў Беларускай фэдэрацыі футболу. Фонд патрабуе ад міжнародных арганізацыяў дыскваліфікаваць старшыню фэдэрацыі і яго падначаленых за ціск на спартоўцаў і палітызацыю футболу.
Выданьне Tribuna.com заўважыла падчас навагодняга звароту Аляксандра Лукашэнкі старшыню беларускай фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава і шэраг іншых спартоўцаў і спартовых функцыянэраў.
Кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазель паведаміў, што сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам напачатку студзеня і заявіў, што бедзе рабіць усё магчымае, каб чэмпіянат сьвету ў 2021 годзе адбыўся ў Менску
11 студзеня МФХ мае вырашыць, ці пераносіць чэмпіянат сьвету па хакеі зь Менску. Беларускі фонд спартовай салідарнасьці пазытыўна ацаніў першую рэакцыю Міжнароднай фэдэрацыі хакею.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці паведаміў, што атрымаў адказ ад Міжнароднай фэдэрацыі хакею на ліст адносна пераносу чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 году.
Для Лукашэнкі спорт быў своеасаблівай цацкай, спосабам праяўленьня сваёй улады. А атрымалася, што аднымі зь першых пратэставаць сталі спартоўцы, якія не пагадзіліся з гвалтам і фальсыфікацыямі. І гэта было для Лукашэнкі ўдарам, лічыць віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя.
Беларускі кікбаксёр, шматразовы чэмпіён сьвету і вакаліст панк-гурту BRUTTO Віталь Гуркоў стаў адным з самых актыўных спартоўцаў, якія выступаюць супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ