Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны саюз біятланістаў паставіў пад сумнеў правядзеньне этапу Кубку сьвету ў Беларусі


Спорткомплекс Раўбічы пад Менскам.
Спорткомплекс Раўбічы пад Менскам.

Цяпер у пляне спаборніцтваў пад беларускім этапам стаіць статус «у чаканьні».

Выканаўчы камітэт IBU правёў 11 лютага сустрэчу ў Славеніі падчас чэмпіянату сьвету па біятлёне, каб абмеркаваць шэраг ключавых пытаньняў, уключаючы расклад маючых адбыцца спаборніцтваў.

На сайце арганізацыі адзначаецца, што статус непацьверджанага ў дачыненьні да этапу Кубка сьвету ў Раўбічах вызначаны выканкамам IBU «у сувязі з бягучай сытуацыяй у Беларусі».

«Выканаўчы камітэт IBU прыме рашэньне аб пацьверджаньні або пераносе спаборніцтваў не пазьней верасьня 2021, зыходзячы з сытуацыі ў Беларусі і яе пэрспэктываў на той момант», — гаворыцца ў паведамленьні.

Этап Кубка сьвету па біятлёне ў спарткомплексе Раўбічы павінен прайсьці ў пачатку сакавіка 2022 года.

Раней Менск афіцыйна пазбавіўся права правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 года. Як растлумачылі 18 студзеня ў Міжнароднай фэдэрацыі хакея (IIHF), прычына ў немагчымасьці гарантаваць бясьпеку каманд, гледачоў і афіцыйных асоб ва ўмовах усё большай у краіне палітычнай нестабільнасьці.

Акрамя гэтага, у ліку прычын пераносу змаганьні з Менска названая пандэмія COVID-19 і сумневы членаў IIHF у тым, што ўлады Беларусі даюць праўдзівую статыстыку па ліку тых, хто захварэў каранавірусам.

У выніку ўсе матчы хакейнага чэмпіянату сьвету (21 траўня — 6 чэрвеня 2021 году) прыме Рыга.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG