Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўзятары дзясятка футбольных клюбаў Беларусі заявілі, што да зьмены ўлады ня будуць наведваць матчы

абноўлена

Пахаваньне футбольнага фаната Мікіты Крыўцова 25 жніўня 2020 году, Маладэчна.
Пахаваньне футбольнага фаната Мікіты Крыўцова 25 жніўня 2020 году, Маладэчна.

Шэраг беларускіх футбольных ультрас абвясьціў байкот матчаў па палітычных прычынах.

Актыўныя заўзятары клюбаў Найвышэйшай беларускай лігі «Дынама» (Берасьце); «Нёман» (Горадня); «Слуцак», БАТЭ (Барысаў) заявілі, што актыўныя фанацкія сэктары каманд будуць адсутнічаць як на хатніх, так і на гасьцявых матчах «да поўнай перамогі народу», піша Tribuna.

Як стала вядома Sport.tut.by, да байкоту таксама далучаюцца фанаты жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», сталічных «Менску» і «Тарпэда», «Шахцёра», «Віцебску» і «Маладэчна». Верагодна, сьпіс яшчэ можа папоўніцца.

Адзін з ультрас, як яшчэ называюць актыўных фанатаў, Мікіта Крыўцоў, які заўзеў за футбольны клюб «Маладэчна», загінуў пасьля пратэстаў у жніўні. Па факце ягонай гібелі сілавікі не заводзілі крымінальнай справы, афіцыйная вэрсія — самагубства, у што ня вераць ні сям’я, ні сябры Крыўцова.

Байкоты футбольных матчаў з боку актыўных заўзятараў пачаліся яшчэ ў другой палове 2020 году. Тады фанаты шэрагу каманд усіх беларускіх ліг перасталі вывешваць банэры і зьбірацца на адным канкрэтным сэктары дзеля падтрымкі камандаў.

Летась у канцы сэзону актыўнай падтрымкі ня меў амаль ніхто.

У мінулыя гады шэраг футбольных фанатаў апынуўся пад перасьледам сілавікоў. Іх адпраўлялі за краты за масавыя беспарадкі, распаўсюд парнаграфіі і па іншых артыкулах. Самі фанаты называлі гэта ціскам за палітычныя погляды і тлумачылі боязьзю ўлады перад магчымым «украінскім сцэнаром» на вуліцах, калі менавіта футбольныя заўзятары згулялі важную ролю ў аднаўленьні дэмакратыі.

Раней ад рэпрэсій больш за іншых пацярпелі фанаты менскіх клюбаў «Партызан» і «Дынама». Магчыма, гэта зьвязана зь іх найбольшымі масавасьцю і арганізаванасьцю. Некаторых зь іх пакаралі зьняволеньнем на працяглыя тэрміны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG