Знакамітую штурхальніцу ядра цытуе Беларускі фонд спартовай салідарнасьці.
⠀
«Па-вар’яцку шкада, што мы прыйшлі да таго, што табе даводзіцца ўжываць такія крайнія меры і рызыкаваць сваім жыцьцём дзеля нашых правоў і свабодаў. Мы цалкам падтрымліваем тваю пазыцыю і верым у тваю невінаватасьць. Усёй нашай дружнай камандай просім цябе спыніць галадоўку. Мы ўжо ўбачылі твой чэмпіёнскі характар і ведаем, што ты сапраўдны баец».
Надзея Астапчук дадала, што «хай шлях да перамогі бывае пакручастым і зь несправядлівым судзействам», але беларусы дойдуць да перамогі.
Адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня. Ужо 42 дні ён трымае галадоўку.
Галадоўку на знак пратэсту Ігар Лосік абвясьціў 15 сьнежня, калі яму прад’явілі новыя абвінавачаньні — у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Раней яго абвінавачвалі ў арганізацыі альбо падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.