36-гадовы партугалец гуляе нападнікам у італьянскім клюбе «Ювэнтус». Сваю прафэсійную кар’еру ён пачаў у партугальскім «Спортынгу», затым перайшоў у ангельскі «Манчэстар Юнайтэд», пазьней — у гішпанскі «Рэал Мадрыд».
Раналду — чэмпіён Эўропы, пяціразовы пераможца Лігі нацый і пяціразовы ўладальнік «Залатога мяча». Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў усіх часоў.