Вельмі цяжка мець душэўныя сілы, каб выказаць сваё меркаваньне ў Беларусі. Але хтосьці заўсёды павінен ісьці наперад.
Свабоднае аб’яднаньне спартоўцаў Беларусі (SOS-by) прэзэнтавала беларускамоўны відэролік у стылі рэп, у якім вядомыя атлеты кпяць з маўклівых хакеістаў, вітаюць за сьмеласьць футбалістаў «Крумкачоў» і запытваюць у Героя Беларусі: «Дзе ты зараз, Даша?».
86 амэрыканскіх кангрэсмэнаў і парлямэнтароў з эўрапейскіх краінаў падпісаліся пад лістом прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе (IIHF) Рэнэ Фазэлю, у якім запатрабавалі адклікаць чэмпіянат IIHF 2021 году зь Беларусі з увагі на сфальшаваныя прэзыдэнцкія выбары і пасьлявыбарчыя рэпрэсіі.
47 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту накіравалі ліст прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе (IIHF) Рэнэ Фазэлю, у якім нагадалі яму пра каштоўнасьці IIHF і запатрабавалі адклікаць чэмпіянат IIHF 2021 году зь Беларусі.
«Дырэктар „Прессбола“ Юры Арлоў абвясьціў журналістам, што калі яны хочуць захаваць газэту, то грамадзка-палітычную тэматыку закранаць ня варта.
Журналіст Сяргей Шчурко падзяліўся з выданьнем tribuna. by меркаваньнем пра прызначэньне новага, трэцяга за паўгода, галоўнага рэдактара ў «Прессбол».
Галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо пайшоў у адстаўку ў верасьні з прычыны разыходжаньня палітычных поглядаў зь кіраўніцтвам Фэдэрацыі хакею Беларусі.
Баскетбалістка Алена Леўчанка паспрачалася ў прамым этэры зь лёгкаатлетам Максімам Недасекавым. Іх спрэчка была пра гвалт сілавікоў на вуліцах Беларусі і права на выказваньне сваёй пазыцыі.
Адзін з заснавальнікаў і былы галоўны рэдактар спартовай газэты «Прессбол» Уладзімер Беражкоў адрэагаваў на прызначэньне новага кіраўніцтва і сыход з выданьня вядучых журналістаў Сяргея Мардасевіча і Ўладзімера Пірага.
Самая папулярная спартовая газэта Беларусі «Прессбол» днямі атрымала ўжо трэцяга галоўнага рэдактара за паўгода.
Расейскія спартоўцы ня змогуць выступаць пад нацыянальным сьцягам на працягу двух гадоў — да 16 сьнежня 2022 году.
Шматразовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе Зьміцер Валент перадумаў падпісвацца пад лістом спартоўцаў за Лукашэнку.
Чэмпіёнка Беларусі ў кікбоксінгу Вікторыя Двараніновіч выступіла на турніры ў Кітаі пад бел-чырвона-белым сьцягам і зьбіраецца рабіць так на наступных спаборніцтвах.
Беларускія спартоўцы, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў, паставілі ўльтыматум Міжнароднай фэдэрацыі хакею на чале з Рэнэ Фазэлем: патрабуюць скасаваць менскую частку чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году.
Нападнік расейскага футбольнага клюбу ЦСКА беларус Ільля Шкурын выключаны са складу моладзевай і нацыянальнай камандаў краіны на 2021 год і пазбаўлены льготы ў адтэрміноўцы ад вайсковай службы.
Спартовае выданьне «Трыбуна» публікуе відэа, на якім запісаны інцыдэнт, які адбыўся 18 кастрычніка, прыкладна за месяц да гібелі Рамана Бандарэнкі.
Баец паводле зьмешаных правілаў з Гомля Марк Мядзьведзеў на мінулых выходных выйграў першы бой у прафэсійнай кар’еры. Ён адзначыў гэта ўзьняцьцем бел-чырвона-белага сьцягу.
Чэмпіён сьвету і Эўропы, пераможца Эўрапейскіх гульняў Сьцяпан Папоў днямі быў звольнены з рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі»
Кіраўнік Фэдэрацыі хакею Расеі Ўладзіслаў Трацьцяк прапанаваў прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэлю правесьці беларускую частку чэмпіянату сьвету – 2021 у Санкт-Пецярбургу.
Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай (IHF) Рэнэ Фазэль выказаўся адносна правядзеньня чэмпіянату сьвету-2021 у Беларусі.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя тым, што Аляксандар Лукашэнка назваў чальцоў Міжнароднага алімпійскага камітэту і яго прэзыдэнта Томаса Баха «бандай» і заявіў пра намер зьвярнуцца ў суд. Раней камітэт наклаў на Лукашэнку і Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі санкцыі.
Чэмпіён сьвету і Эўропы ў самба, адзін з падпісантаў ліста спартовай грамадзкасьці з палітычнымі патрабаваньнямі да ўладаў, Сьцяпан Папоў атрымаў прадпісаньне аб звальненьні з Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі ў Стайках.
Кіраўнік Фэдэрацыі хакею Беларусі, сябра выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Дзьмітры Баскаў адрэагаваў на санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэту ў дачыненьні НАК Беларусі.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў санкцыйныя захады супраць кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Беларусі на чале зь яго нязьменным кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам. Свабода разьбіралася, наколькі гэта беспрэцэдэнтнае рашэньне.
Фэдэрацыя хакею Беларусі аштрафавала аршанскі хакейны клюб «Лякаматыў» на 675 беларускіх рублёў.
Кіраўнік дэпартамэнту судзьдзёўства і інспэктаваньня Беларускай фэдэрацыі футболу Андрэй Чэпа звольніўся з працы.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі прыняў да ведама рашэньне выканкаму Міжнароднага алімпійскага камітэту ад 7 сьнежня аб «часовых мерах у дачыненьні да НАК Беларусі», гаворыцца на сайце арганізацыі.
«Рэч нават не ў палітыцы. Гаворка пра бесчалавечнасьць у дачыненьні да ўласнага народу, бо гэта ўжо этнацыд. Ня трэба біць і калечыць людзей. Калі з гледзішча ўладаў гэта і ёсьць „дыялёг“, далей пра нешта размаўляць бессэнсоўна...».
Аляксандар Лукашэнка назваў прэзыдэнта і чальцоў Міжнароднага алімпійскага камітэту «бандай» і заявіў пра намер зьвярнуцца ў суд.
Прэзыдэнт і генэральны сакратар Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай (IIHF) Рэнэ Фазэль адмяніў палёт у Менск на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён захварэў на COVID-19.
Міжнародны алімпійскі камітэт наклаў вэта на фінансаваньне Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, якім кіруюць Аляксандар і Віктар Лукашэнкі. Пра які аб’ём гаворка?
«Мы ня спынімся! Віншуем усіх зь вельмі важнай перамогай!» – заявіла Аляксандра Герасіменя, старшыня Беларускага Фонду спартовай салідарнасьці.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэньне часова адхіліць прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Беларусі ад удзелу ў падзеях МАК, уключаючы Алімпійскія гульні.
Спартоўцы заявілі пра катаваньні і нялюдзкае абыходжаньне падчас затрыманьняў і адбыцьця арышту.
Славутая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка абвінаваціла Міністэрства спорту ў тым, што яго цікавяць «мэдалькі і месцы», а не жывыя людзі.
На гэты момант зварот падпісалі больш за 1500 беларускіх спартоўцаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 4 студзеня падпісаў антыдопінгавы закон, які дазволіць караць любога чалавека за спробы паўплываць на вынік міжнародных спаборніцтваў, выкарыстоўваючы допінг.
Вольга Мазуронак і Дар’я Барысевіч адправяцца на збор у Турэччыну за кошт дабрачынцаў.
Прадстаўнікі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасьці (Belarusian Sport Solidarity Foundation) расказалі, як адбываецца інфармаваньне міжнародных структураў пра перасьлед атлетаў за грамадзянскую пазыцыю.
Трое футбалістаў футбалістаў клюбу «Днепр-Магілёў» заявілі, што не падпісваліся пад зваротам спартоўцаў у падтрымку беларускіх уладаў, хоць іх прозьвішчы ёсьць пад дакумэнтам.
Міністар замежных спраў Чэхіі Томаш Пэтршычэк 2 сьнежня выказаўся супраць таго, каб матчы хакейнага чэмпіянату сьвету ў 2021 годзе адбываліся ў Беларусі.
Працягваецца падпісаньне «Адкрытага звароту спартовай супольнасьці Беларусі» ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і дзейнай улады. Сайт Athletes.by дае лічбу ў больш як 2 тысячы атлетаў, але сярод іх ёсьць іншаземцы і спартоўцы, якіх не існуе
Валейбаліст Артур Удрыс і срэбны прызэр чэмпіянату Эўропы па грэка-рымскім дужаньні Мікіта Клімовіч будуць звольненыя зь дзяржаўных арганізацый за палітычную пазыцыю
Упершыню за 15 гадоў адмянілі Калядны хакейны турнір на прызы Лукашэнкі. Ён плянаваўся ў студзені 2021-га.
Пад праўладным лістом падпісаліся каля 2500 спартоўцаў. Гэта сказаў намесьнік міністра спорту і турызму Аляксандар Баравуля ў эфіры СТВ.
24 лістапада зьявіўся ліст атлетаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Фанаты некалькіх клюбаў выступілі рэзка супраць гэтага звароту.
Фрыстайлісты напісалі міністру спорту ліст у яго падтрымку.
Тысячы людзей прыйшлі ў прэзыдэнцкі палац Каса Расада ў Буэнас-Айрэсе, каб разьвітацца з футбалістам Дыега Марадонам. У Аргентыне абвешчаная трохдзённая жалоба. Улады чакаюць, што на цырымонію разьвітаньня прыйдзе каля мільёна чалавек.
Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна пачаў разгляд абвінавачаньняў супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў парушэньні Алімпійскай хартыі.
Загрузіць яшчэ