Швэдзкая Каралеўская акадэмія навук прысудзіла сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію па фізыцы «за наватарскія вынаходствы ў галіне лазэрнай фізыкі».
Прэмію разьдзялілі Артур Эшкін (палова) ды Жэрар Муру і Донна Стрыклэнд (другая палова).
Эшкіна ўзнагародзілі за «аптычны пінцэт і яго выкарыстаньне ў біялягічных сыстэмах», а Жэрара Муру і Донну Стрыклэнд — за іх мэтад генэрацыі высокаінтэнсіўных ультракароткіх аптычных імпульсаў.
Уручэньне прэміі традыцыйна праходзіць 10 сьнежня ў Стакгольме, у дзень сьмерці Нобэля. Памер узнагароды ў 2017 годзе склаў 9 мільёнаў швэдзкіх крон (крыху больш за 1 млн даляраў).