Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію ў галіне хіміі прысудзілі за вывучэньне эвалюцыі


Ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі абвешчаныя амэрыканцы Фрэнсіс Арналд і Джорж Сьміт, а таксама навуковец з Кеймбрыджу Грэгары Уінтэр за дасьледаваньне эвалюцыі фэрмэнтаў.

Летась прэмія ў хіміі была ўручаная швэйцарцу Жаку Дзюбашэ, амэрыканцу Ёахіму Франку, а таксама брытанцу Рычарду Хэндэрсану. Яны былі ўганараваныя за вывучэньне крыяэлектронной мікраскапіі для вызначэньня структуры малекул з высокай разьдзяляльнасьцю ў растворы.

За выключэньнем прэміі ў эканоміцы, узнагарода была заснаваная швэдззкім прамыслоўцам Альфрэдам Нобэлем. Узнагароды ўручаюцца 10 сьнежня, у гадавіну яго сьмерці. Прэміяльная сума складае каля мільёна долараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG