Злучаныя штаты ўпершыню ўжылі ў баі шматмэтавы зьнішчальнік пятага пакаленьня F-35, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу, якая пажадала застацца ананімнай.
Японскае агенцтва аэракасьмічных дасьледаваньняў апублікавала фатаграфіі, зьнятыя на паверхні астэроіда Ругу.
Новыя скімэры, якіх дагэтуль ня бачылі ў Беларусі, амаль непрыкметныя: звонку банкамата відаць толькі невялічкае вочка камэры (яна запісвае, як чалавек набірае пін-код), а асноўная частка прылады прымацаваная ўсярэдзіне банкамата.
Ярослаў Качыньскі, лідэр кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» у Польшчы, выказаў упэўненасьць, што Польшча яшчэ гэтай восеньню пачне пабудову каналу, які злучыць Калінінградзкі заліў з Балтыйскім морам.
Цяпер у ПВТ 388 кампаніяў. Іхная капіталізацыя складае 7,68 млрд даляраў. Далучэньне да ПВТ новых чальцоў ня значыць утварэньне новых кампаніяў — далучаюцца ўжо дзейныя, каб атрымаць льготы.
Пасьля 2041 году ў Берасьці ўжо можа ня быць зімы. І гэта ня самы «пэсымістычны» сцэнар.
На шляху на працу або ў школу, у парку або на вячэрніх вуліцах жанчыны па ўсім сьвеце асьцерагаюцца за сваю бясьпеку. Цяпер да вырашэньня гэтай вострай праблемы падключыліся тэхналягічныя стартапы.
Генэрал Вайскова-паветраных сілаў ЗША распавёў аб распрацоўцы праграм лазэрнай абароны для амэрыканскіх самалётаў.
Гэта будзе першы касьмічны турыст, які зьлётае далей за арбіту Міжнароднай касьмічнай станцыі. Ён абяцае запрасіць з сабой ў палёт мастакоў з усяго сьвету.
Грамадзкая арганізацыя «Цэнтар новых ідэяў» апублікавала экспэртнае апытаньне «Індэкс беларускай будучыні». Яно складзена на падставе прагнозаў 26 экспэртаў пра будучыню Беларусі на наступныя 5 гадоў.
Паводле міністра, «калі няма правілаў, існуе анархія, існуе безуладзьдзе, існуе нейкае прыніжэньне правоў, свабодаў і годнасьці грамадзяніна», а «аўтарызацыя ў інтэрнэце будзе дысцыплінаваць мэдыясупольнасьць і карыстальнікаў інтэрнэту».
Камісія ракетна-касьмічнай карпарацыі «Энэргія» прыйшла да высновы, што дзірка ў касьмічным караблі «Саюз» была прасьвідраваная на Зямлі
Напрыклад, Facebook зможа распазнаць, што «фота акулы, якая плавае па шашы», насамрэч фальшывае. Будзе задзейнічаная і каманда людзей, якія правераць праўдзівасьць фактаў.
Гэта будзе першы касьмічны турыст, які зьлётае далей за арбіту Міжнароднай касьмічнай станцыі. Турыста абяцаюць запусьціць у дапамогай Big Falcon Rocket. Імя назавуць 17 верасьня.
Каля 100 астранаўтаў з усяго сьвету прыляцелі ў Менск на Плянэтарны кангрэс ASE2018. Былы амэрыканскі астранаўт Марыё Ранка і арганізатар прыватных палётаў у космас Рычард Гарыет распавялі пра касьмічны досьвед падчас SPACE Community Day у прасторы EventSpace.
Цяпер сыстэма перакладу часта выкарыстоўвае «прамежкавыя» мовы. Ёсьць такая мова і для перакладу зь беларускай на ангельскую.
Кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Пётр Віцязь не выключае, што людзі, які жывуць на Зямлі, зьяўляюцца нашчадкамі перасяленцаў з космасу.
Стартап з Каліфорніі запусьціў сэрвіс дастаўкі прадуктаў на бесьпілётных аўтамабілях.
Расея спрабавала перахапіць зашыфраваныя дадзеныя з вайсковага спадарожніка, які выкарыстоўвалі арміі Францыі і Італіі для бясьпечнай сувязі, заявіла міністар абароны Францыі Фляранс Парлі.
У прыклады прыводзіліся назвы накшталт prospekte Pobededitele (так назвалі на Google Maps тое, што павінны былі б назваць praspekt Pieramožcaŭ) і 1-Y Tvordy Pereulok (правільна 1-y Cviordy zavulak).
Топ-мэнэджэры Facebook і Twitter у сераду распавялі камітэту па выведцы Сэнату ЗША аб мерах, якія інтэрнэт-гіганты прымаюць супраць замежных нападаў на амэрыканскую палітычную сыстэму.
Лябараторныя выпрабаваньні новых сыстэмаў аналізу і фільтраваньня трафіку праходзяць з 6 жніўня ў падмаскоўным горадзе Рэутаў.
Вопыт, атрыманы ў галіне крыптавалют, энтузіясты ўкараняюць у паўсядзённае жыцьцё.
Разгалінаваная сетка дэзынфармацыі дэманструе, як шматлікія зьвязаныя зь дзяржаваю групы выкарыстоўваюць сацыяльныя мэдыя для маніпуляваньня карыстальнікамі і прасоўваньня свайго геапалітычнага бачаньня.
Абноўленыя правілы мэсэнджэра Telegram прадугледжваюць перадачу ўладам нумару тэлефону і IP-адрасу карыстальніка, падазраванага ў тэрарызьме. Для гэтага спатрэбіцца адпаведнае судовае рашэньне.
Мэсэнджэр Telegram зьмяніў сваю палітыку прыватнасьці і дадаў у правілы магчымасьць перадачы спэцслужбам інфармацыі пра карыстальніка — IP-адрасу і нумару тэлефона.
Раскамнагляд пашырыў сьпіс «арганізатараў распаўсюду інфармацыі», якія абавязаны па першым патрабаваньні ФСБ даваць зьвесткі пра карыстальнікаў, у тым ліку іх асабістую перапіску.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала забараніць так званых «робатаў-забойцаў» — цалкам аўтаномныя сыстэмы ўзбраеньняў.
У амэрыканскім штаце Масачусэц, у самай звычайнай школе вучні і настаўнікі выкарыстоўваюць найноўшыя тэхналёгіі, такія як Google Glass
У Нью-Ёрку ліхтары могуць стаць аўтазапраўкамі.
Акаўнты з Facebook, Twitter і Instagram былі выдаленыя, бо яны ўдзельнічаюць у каардынацыі «неаўтэнтычных паводзінаў», у тым ліку пашырэньня аблудных палітычных матэрыялаў.
Беларускі блогер і грамадзкі актывіст Крысьціян Шынкевіч апублікаваў сьпіс інфармацыі, якую захоўвае сацыяльная сетка «ВКонтакте».
У праграме абяцаюць «яскравыя анімацыі, цікавыя галаваломкі і пазлы і самую лепшую беларускамоўную агучку ад каманды КінаКонг».
Група хакераў, зьвязаная з урадам Расеі, стварыла фальшывыя інтэрнэт-дамэны, якія дублявалі амэрыканскія кансэрватыўныя арганізацыі, а таксама яшчэ тры адрасы, якія мелі выглядаць як сайт Сэнату ЗША.
Прадстаўнікі карэйскай фармацэўтычнай кампаніі LG Chem прыбудуць у Беларусь, каб ўзяць удзел у расьсьледаваньні сьмерці дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне.
Прэзыдэнт Эгіпту Абд аль-Фатах ас-Сісі падпісаў закон аб барацьбе з злачыннасьцю ў кібэрпрасторы. Яго асноўная мэта — ахавальная: закон уводзіць пакараньні ня толькі за вядзеньне «падрыўных» інтэрнэт-сайтаў, але і за іх наведваньне.
Калі суд задаволіць патрабаваньне ўладаў, аналягічную аргумэнтацыю можна будзе ўжываць і да іншых праграмаў, як то Signal і WhatsApp, лічаць экспэрты.
Карэйскі канцэрн LG Chem паведаміў Свабодзе, што яму невядома пра ніводзін выпадак сьмерці дзіцяці, прычынай якой стала б вырабленая ім прышчэпка Eupenta.
Навукоўцы прыдумалі новы плястык, які раствараецца ў вадзе і ня шкодзіць прыродзе. Зь яго можна рабіць ня толькі пакеты, але і аднаразовы посуд і зубныя шчоткі.
NASA аб’явіла пра запуск ракеты-носьбіта з сонечным зондам Parker.
Амэрыканская кампанія распрацавала мэханізм фармаваньня крыптаграфічных ключоў шыфраваньня.
3 жніўня амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA аб’явіла імёны астранаўтаў, якія прымуць удзел у тэставых стартах камэрцыйных пілятаваных караблёў Boeing Starliner і SpaceX Crew Dragon.
Адна перагрэтая літыевая батарэйка ў багажным адсеку можа прывесьці да некантралюемага пажару, зь якім ня здольная справіцца супрацьпажарная сыстэма самалётаў. Пра гэта паведамляе Фэдэральнае кіраваньне грамадзянскай авіяцыі ЗША пасьля правядзеньня тэстаў.
«Ледзь стрымліваючы рогат, мы сталі пісаць у духу камэдыйнай кансьпіралёгіі».
27 ліпеня па ўсёй плянэце можна было назіраць зацьменьне Месяца і вялікае процістаяньне Марса.
Мішэньню расейскіх хакераў мусіла таксама стаць швайцарская лябараторыя ў горадзе Шпіц.
«Справа мэдыкаў», у рамках якой арыштаваныя дзясяткі чыноўнікаў ад мэдыцыны, выкрыла злачынныя схемы ў закупах і пастаўках абсталяваньня і лекаў. Выкрыла яна і недавер да прадукцыі беларускай фармакалёгіі, калі нават былыя кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя стараюцца не купляць беларускія лекі.
Сацыяльная сетка страціла 24% капіталізацыі пасьля таго, як крышку недацягнула да прагнозаў аналітыкаў у выручцы, хоць да таго трымала цану, нягледзячы на скандалы.
Возера разьмешчана каля паўднёвага полюсу плянэты на глыбіні паўтара кілямэтра пад марсіянскім лёдам і дасягае 20 кілямэтраў у шырыню.
Менскі плянэтарый сабраў на краўдфандынг-плятформе Talaka.by больш за 13 400 рублёў на новы праектар, які дае якасьць карцінкі, блізкую да IMAX-кінатэатраў. Паводле плянэтарыю, старыя праектары «вычарпалі свой рэсурс».
Загрузіць яшчэ