Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На хакатон для новых мэдыя-стартапаў працягнулі набор. Запрашаюць айцішнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Першы беларускі мэдыя-аксэлератар LaunchMe працягнуў набор да 19 кастрычніка. Арганізатары шукаюць праекты, мэдыя-спэцыялістаў і айцішнікаў, якія б стварылі новыя мэдыя-стартапы.

Крыху новых словаў

Хакатон — форум спэцыялістаў, дзе прадстаўнікі розных сфэраў працуюць над вырашэньнем нейкай праблемы.

Аксэлератар — мадэль падтрымкі новых бізнэсаў, накіраваная на разьвіцьцё праектаў у кароткі тэрмін.

Стартап — інавацыйная кампанія з кароткім пэрыядам апэрацыйнай дзейнасьці, якая шукае бізнэс-мадэль.

Удзельнікі аксэлератара, якія пройдуць хакатон, цягам 7 месяцаў будуць змагацца за 24 тысячы даляраў для распрацоўкі свайго праекту.

Хакатон пройдзе ў два этапы:

  • 19 кастрычніка — прэзэнтацыя ідэй, фармаваньне каманды і камунікацыя з мэнтарамі.
  • 27–28 кастрычніка — стварэньне прататыпу ідэі, фінальны адбор праектаў.

Што і каго шукаюць арганізатары?

  • Ідэю на стартап, які б спалучаў у сабе мэдыйны і тэхналягічны аспэкты.
  • Экспэртаў у сфэры мэдыя ці IT.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG