Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі астранаўт заявіў, што працягвае давяраць сыстэме «Саюз» нават пасьля аварыі


Карабель «Саюз МС-10» пры запуску, Казахстан, 11 кастрычніка 2018 году
Карабель «Саюз МС-10» пры запуску, Казахстан, 11 кастрычніка 2018 году

Амэрыканскі астранаўт, які быў на борце падчас няўдалага запуску ў космас карабля «Саюз», заявіў, што да гэтага часу давярае расейскай тэхналёгіі і гатовы адправіцца ў космас на іншым караблі гэтай місіі.

«Калі NASA захоча, каб я паляцеў, я гатовы», — сказаў Нік Гэйг журналістам 16 кастрычніка.

Паводле 43-гадовага астранаўта, аварыя «толькі дапамагла ўмацаваць маю ацэнку таго, наколькі надзейнай зьяўляецца гэтая сыстэма».

«Гэтая сыстэму не тэставалі 35 гадоў, але мы яе пратэставалі на мінулым тыдні, і яна гатовая... Яны ўвесь час спрабуюць пабудаваць ідэальны касьмічны карабель, аднак ён ня можа быць ідэальным увесь час», — кажа Гэйг.

11 кастрычніка «Саюз МС-10» зрабіў аварыйную пасадку. На борце карабля былі касманаўт «Роскосмаса» Аляксей Аўчынін і астранаўт NASA Нік Гэйг. Яны прызямлілі пілятаваны блёк на парашутах у ручным рэжыме.

За апошнія некалькі гадоў расейскі «Роскосмос» ажыцьцявіў некалькі няўдалых касьмічных запускаў. Два зь іх — з расейскага касмадрому «Ўсходні» (27 красавіка і 28 лістапада 2017 году), у абодвух выкарыстоўваліся ракеты-носьбіты «Саюз», якія выпускае ракетна-касьмічны цэнтар «Прагрэс» у Самары. Яна была выкарыстана і пры запуску з Байкануру 11 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG