Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook стварыў аддзел па барацьбе з умяшаньнем у выбары


Сацыяльная сетка Facebook стварыла адмысловы аддзел па барацьбе з умяшаньнем у выбары. Так званы «камандны пункт» будзе прадухіляць распаўсюджваньне ілжывай інфармацыі.

Каманду па барацьбе з фэйкавымі навінамі разьмясьцілі ў Каліфорніі. У новым аддзеле будуць працаваць каля 20 чалавек — гэта эксьперты ў галіне аналітыкі і праграмаваньня. Яны будуць сачыць за падазронымі акаўнтамі падчас выбараў у ЗША і Бразыліі.

28 кастрычніка ў Бразыліі адбудзецца другі тур выбараў прэзыдэнта, а прамежкавыя выбары ў амэрыканскі Кангрэс прызначаныя на 6 лістапада.

У сакавіку стала вядома аб уцечцы праз кампанію Cambridge Analytica дадзеных 87 мільёнаў карыстальнікаў Facebook. Усё гэта адбываецца на тле працягу ў ЗША расьсьледаваньня аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары, у тым ліку і з выкарыстаньнем Facebook.

Сацсетка выдаліла амаль 300 акаўнтаў, зьвязаных з расейскай «фабрыкай троляў» — Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў. Вашынгтон абвінавачвае гэтае агенцтва ў датычнасьці да ўмяшаньня ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, якія прайшлі ў 2016 годзе. Масква ўсе абвінавачваньні неаднаразова адкідала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG