Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA паведаміла пра набліжэньне гіганцкага астэроіду


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

NASA паведамляе пра набліжэньне да Зямлі буйнога астэроіда памерам з брытанскі Біг Бэн, піша Daily Express.

Чакаецца, што гіганцкая касьмічная скала, якая атрымала назву Asteroid 2018 SP1, на наступным тыдні наблізіцца да Зямлі.

У сераду, 3 кастрычніка, астэроід будзе знаходзіцца на мінімальнай для яго адлегласьці ад Зямлі ў 0,03926 астранамічных адзінак (au) або 15,28 месяцавых адлегласьцяў (LD).

Астэроід такога памеру можа нанесьці катастрафічны ўрон, калі ўпадзе на Зямлю.

Астэроід большы за гадзіньнікавую вежу Вэстмінстэрскага палацу. Паводле мінімальных ацэнак, яго памеры прыкладна роўныя шасьці лёнданскім двухпавярховым аўтобусам, выкладзеным у шэраг.

З-за блізкага падыходу астэроіда да Зямлі, Лябараторыя рэактыўнага руху NASA у Пасадэне, штат Каліфорнія, клясыфікавала SP1 як калязямны аб’ект.

NASA ўпершыню назірала гэты астэроід 19 верасьня сёлета, за 16 дзён да таго, як ён павінен наблізіцца да Зямлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG