Раней пра гэта заявіў Ілан Маск.
Індыя ў пятніцу запусьціла сваю трэцюю экспэдыцыю да Месяцу. У выпадку посьпеху яна стане першай краінай, якой удалося пасадзіць свой модуль паблізу малавывучанага паўднёвага полюсу спадарожніка Зямлі.
У Threads можна пісаць паведамленьні даўжынёй да 500 сымбаляў і публікаваць пяціхвілінныя відэа.
Людзей будуць ідэнтыфікаваць па нумары тэлефона, геалякацыі і IP-адрасу.
Калі вы выкарыстоўваеце кафэін, каб заставацца бадзёрым і менш спаць, вы назапашваеце дэфіцыт сну, што можа дрэнна скончыцца, піша The Washington Post.
Вядомая беларуская ІТ-кампанія больш ня будзе працаваць на радзіме і ў суседняй Расеі.
Уладальнік Twitter Ілан Маск абвясьціў аб увядзеньні часовых абмежаваньняў на чытаньне пастоў у сацыяльнай сетцы для барацьбы са «скрэпінгам» – аўтаматызаваным зборам масіваў дадзеных.
Адпрацаванае ядзернае паліва зь БелАЭС будзе вывозіцца на перапрацоўку ў Расею, а прадукты перапрацоўкі будуць вяртаць у Беларусь для захоўваньня.
Недзе беларускі ноўтбук ад Horizont каштуе нават таньней, чым у Беларусі. Шукаем беларускую навінку па сьвеце.
Папярэднія спробы аказаліся марнымі, бо тэндэры па закупцы праваліліся.
Пагутарылі з мэнэджаркай Women in Tech Ганнай Самарскай пра вынікі першых 9 месяцаў працы праекту. Даведаліся, колькім жанчынам атрымалася дапамагчы, якія былі цяжкасьці, як праект змагаецца са стэрэатыпамі і дае новыя магчымасьці.
За 2022 год Беларусь не заключыла ніводнай угоды па інвэстыцыях у стартапы.
Другі энэргаблёк Беларускай АЭС ізноў будзе адключаны ад сеткі, паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.
На Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце загінулі рабочыя, як найменей трое. І гэта ня першая трагедыя. Што адбылося насамрэч, хто вінаваты і чаму шмат гадоў супраць прадпрыемства выступалі мясцовыя жыхары?
Неўзабаве плянуецца правесьці электронны аўкцыён для закупкі бесьпілётнікаў.
Ухваленая заяўка дае права на атрыманьне штомесячнай стыпэндыі цягам двух акадэмічных гадоў.
«Штучны інтэлект (ШІ) можа прывесьці да выміраньня чалавецтва», — папярэдзіла група кіраўнікоў і навукоўцаў тэхналягічных кампаніяў, уключаючы OpenAI і Google DeepMind.
За межамі Беларусі старонка Devby.io адчыняецца і абнаўляецца.
Другі энэргаблёк Беларускай АЭС увечары 27 траўня зноў падключаны да энэргасыстэмы краіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.
Нядаўна запушчаны другі энэргаблёк Беларускай АЭС у Астраўцы цалкам абясточылі. Пра гэта са спасылкай на прадстаўнікоў станцыі піша «Наша Ніва».
Перадача сыгналаў мозгу будзе ажыцьцяўляцца праз Bluetooth.
Кампанія SpaceX адправіла да Міжнароднай касьмічнай станцыі ракету «Фалькон-9» зь пілятаваным караблём Crew Dragon з турыстамі на борце. Гэта ўжо другі цалкам камэрцыйны палёт у космас ад кампаніі Axiom.
У хуткім часе ўлады Беларусі маюць намер увесьці новыя абмежаваньні на выкарыстаньне дронов.
На хвалі рэпрэсій супраць незалежных мэдыя ў Беларусі пачала расьці аўдыторыя прапагандысцкіх паблікаў і дзяржаўных СМІ. Разьбіраемся, як гэта адбываецца.
Улады ЗША абвясьцілі пра пакет захадаў супраць патэнцыйных рызыкаў, зьвязаных з гонкай штучных інтэлектаў (ШІ). Гэта адбылося пасьля сустрэчы прэзыдэнта Джо Байдэна і віцэ-прэзыдэнткі Камалы Гарыс з кіраўнікамі найбуйнейшых тэхналягічных кампаніяў, якія вядуць распрацоўкі ў гэтай сфэры.
Дзеяньні ўладаў Беларусі не засталіся па-за ўвагай Вашынгтону.
У сталіцы Судану Хартуме існуе «высокая рызыка біялягічнай небясьпекі», пасьля таго як адзін з варагуючых бакоў захапіў лябараторыю, у якой захоўваюцца ўзбуджальнікі адру і халеры, а таксама іншыя небясьпечныя матэрыялы, заявіла ў аўторак Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ).
У траўні 2023 году Раскамнагляд запускае ў сацсеткі ботаў, якія будуць пранікаць у групы расейцаў, беларусаў і ўкраінцаў. Такое сьцьвярджэньне ўтрымліваецца ў новым ютуб-роліку беларускай групоўкі хакераў «Кіберпартызаны».
Указ Лукашэнкі набывае моц 21 красавіка. КДБ і ААЦ атрымалі большыя паўнамоцтвы.
Ракета-носьбіт з караблём Starship кампаніі SpaceX выбухнула праз 4 хвіліны пасьля запуску ў ЗША.
Новы «тысячнік» зь беларускімі каранямі працуе ў Літве ад лістапада 2020 году.
У сакавіку 2023 году некаторыя папулярныя беларускія суполкі «ВКонтакте» перасталі існаваць. На іх месцы зьявіліся новыя, аб’яднаныя брэндам «Главное».
Расейскія хакеры пагражалі ўладам у Беларусі помстай, але затым выдалілі свае пагрозы.
Амэрыканскія дасьледнікі паведамілі, што дадзеная камбінацыя зьніжае рызыку сьмерці ці рэцыдыву мэляномы на 44%.
Сайт NashaNiva.com стаў аб’ектам чарговай DDoS-атакі, паведамляе тэлеграм-канал «Нашай нівы».
У ноч з суботы на нядзелю ў Нямеччыне былі адключаныя тры апошнія атамныя электрастанцыі. Курс на поўную адмову ад атамнай энэргіі краіна ўзяла ў 2011 годзе, пасьля аварыі на АЭС «Фукусіма-1» у Японіі. Ён да гэтага часу выклікае дыскусіі і сярод нямецкіх палітыкаў, і ў грамадзтве ў цэлым.
Эўразьвяз запусьціў першую за 12 гадоў місію да Юпітэра. Пуск ракеты-носьбіта «Арыян-5» адбыўся ў 15:14 па менскім часе з касмадрома Куру ў Францускай Гвіяне, трансьляцыя вялася ў ютубе Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.
Наколькі вялікая ў Беларусі аўдыторыя Youtube? За кошт чаго беларускія дзяржаўныя каналы канкуруюць у Youtube зь недзяржаўнымі? Якія недзяржаўныя каналы — лідэры беларускага Youtube? Ці выйграюць беларускія Youtube-каналы канкурэнцыю з Кацам і «Дождём»?
Указ падрыхтавалі пасьля нарады аб разьвіцьці ІТ-сфэры ў Беларусі.
Як цяпер працуе ІТ-сфэра ў Беларусі і за мяжой, чаму ІТ-спэцыялістам даводзіцца падоўгу шукаць працы і ці ёсьць скарачэньні ў буйных кампаніях, разьбіраемся.
Беларускі ІТ-сэктар за 2022 год страціў больш за 16 тысяч спэцыялістаў. На нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўваюць, як «прастымуляваць» галіну нестандартнымі падыходамі.
Камітэт дзяржкантролю Беларусі 7 красавіка паведаміў пра завядзеньне крымінальнай справы ў дачыненьні да «3 заснавальнікаў і фактычных кіраўнікоў кампаніі, якая займаецца распрацоўкай ПЗ і паслугамі ў сфэры ІТ-адукацыі».
Таксама ў грашах страцілі мэдыкі і гандляры. Глядзім, як зьніжаюцца заробкі.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA аб’явіла імёны чатырох астранаўтаў, якія ўвойдуць у склад місіі «Артэміда 2». Яна адправіцца да Месяца ў наступным годзе.
Самы багаты прадпрымальнік сьвету па вэрсіі часопіса Forbes Ілан Маск разам з групай тэхналягічных экспэртаў заклікалі прыпыніць навучаньне новых сыстэм штучнага інтэлекту праз магчымую пагрозу, якую гэта можа несьці грамадзтву.
У сьнежні 2021 году ўрад Украіны падоўжыў дзеяньне сваёй пастановы на год, да 31 сьнежня 2022 году. З 1 студзеня 2023 году дакумэнт страціў юрыдычную моц.
Улады Расеі выкарыстоўваюць сыстэмы відэаманіторынгу і распазнаваньня твараў, каб выяўляць апазыцыйна настроеных грамадзянаў, чыніць на іх ціск і арыштоўваць. Асабліва шырока гэтая практыка ўжываецца ў Маскве. Сярод сыстэмаў, задзейнічаных у рэпрэсіях, ёсьць і беларуская Kipod ад кампаніі Synesis.
ІТ-кампаніі Gurtam і Akveo закрываюць беларускія юрыдычныя асобы. Такая інфармацыя зьявілася на сайце адзінага дзяржаўнага рэгістру, заўважыў dev.by.
Які напой нашы продкі лічылі самым дарагім і самым паважаным? Ці можна разглядаць спосаб вытворчасьці і спажываньня алькаголю важнай часткай беларускай культуры? І хто каго спаіў — расейцы беларусаў ці беларусы расейцаў?
Сёньня нярэдка можна пачуць сьцьвярджэньні пра гвалтоўную беларусізацыю пачатку 90-х гадоў, пра навязваньне беларускай мовы ў школах і грамадзкім жыцьці, выцясьненьне з краіны расейцаў і іншыя «грахі нацыяналістаў». А як гэта было насамрэч?
Загрузіць яшчэ