Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз запусьціў першую за 12 гадоў місію да Юпітэра


 Міжплянэтная станцыя «Juice», архіўнае фота
Міжплянэтная станцыя «Juice», архіўнае фота

Эўразьвяз запусьціў першую за 12 гадоў місію да Юпітэра. Пуск ракеты-носьбіта «Арыян-5» адбыўся ў 15:14 па менскім часе з касмадрома Куру ў Францускай Гвіяне, трансьляцыя вялася ў ютубе Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.

Плянуецца, што аўтаматычная міжплянэтная станцыя «Juice» даляціць да Юпітэра да 2031 году. Палёт будзе праходзіць па траекторыі, якая выкарыстоўвае гравітацыйны манэўр, — апарат спачатку пройдзе каля Вэнэры, потым вернецца да Зямлі, пасьля гэтага пройдзе каля Марса, зноў вернецца да Зямлі і ўжо пасьля гэтага адправіцца да Юпітэра.

Згодна з плянам праграмы, станцыя павінна вывучыць тры з чатырох найбуйнейшых спадарожнікаў Юпітэра: Эўропу, Каліста і Ганімэд. Апошняму будзе аддадзеная найбольшая ўвага.

Ганімэд унікальны тым, што гэта адзіны з усіх спадарожнікаў плянэт, які генэруе ўласнае магнітнае поле, — адзначае навуковае выданьне N+1. Ён пакрыты лёдам, на яго палярных шапках ёсьць лёд, у атмасфэры заўважаныя палярныя зьзяньні, а сам астранамічны аб’ект большы, чым Мэркурый і Плютон. Навукоўцы лічаць, што пад паверхняй лёду на плянэце можа быць акіян з салёнай вадой.

«Juice» будзе вывучаць спадарожнік з пралётных траекторый і выйдзе на яго арбіту. Ён будзе картаграфаваць Ганімэд, вывучаць яго магнітнае поле і паспрабуе спраўдзіць гіпотэзу аб існаваньні на ім акіяна.

На іншых спадарожніках «Juice» вывучыць хімічны склад паверхні і структуру акіянаў. Пры назіраньнях за Эўропай асаблівая ўвага будзе аддавацца пошуку арганічных злучэньняў, піша N+1. Навукоўцы мяркуюць, што акіян на плянэце прыдатны для зараджэньня жыцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG