Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter зьмяніў адрас і лягатып на «Х»


Новы лягатып Twitter
Новы лягатып Twitter

Раней пра гэта заявіў Ілан Маск.

«Неўзабаве мы разьвітаемся з брэндам Twitter і, паступова, з усімі птушкамі», — напісаў Ілан Маск днямі.

Ілан Маск купіў Twitter за 44 мільярды даляраў у кастрычніку мінулага году. Ён абяцаў кардынальна перабудаваць працу сацыяльнай сеткі, але ўсе спробы перарасьлі ў гучныя скандалы, у тым ліку звальненьне супрацоўнікаў і ўвядзеньне платнай вэрыфікацыі карыстальнікаў.

Апошнім буйным скандалам, зьвязаным з Twitter, быў скандал з абмежаваньнем колькасьці допісаў, якія можа праглядаць невэрыфікаваны карыстальнік, а таксама асабістых паведамленьняў, якімі можна абменьвацца за суткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG