Экіпаж узначальвае былая астранаўтка NASA і першая жанчына-камандзір МКС Пэгі Уітсан. Пілёт карабля — прадпрымальнік Джон Шофнэр. Чальцамі экіпажа сталі астранаўты з Саудаўскай Арабіі Раян Барнаві і Алі аль-Карні. Яны першыя грамадзяне гэтай краіны, якія наведалі МКС. Акрамя таго, Барнаві — першая саудаўская жанчына, якая калі-небудзь пабывала ў космасе.
На МКС астранаўты правядуць восем дзён. Яны будуць працаваць разам з экіпажам станцыі.
Кошт аднаго палёту для кожнага ўдзельніка місіі ў рамках камэрцыйнай праграмы ад Axiom ацэньваюць у 55 мільёнаў даляраў. Такія палёты плянуюць праводзіць два-тры разы на год.
У канцы красавіка ракета-носьбіт з караблём Starship кампаніі SpaceX выбухнула праз 4 хвіліны пасьля запуску ў ЗША. Аддзяленьне другой ступені прайшло няштатна. Звышцяжкая ракета, якая ствараецца для місій на Месяц і Марс, стартавала ў тэставы арбітальны палёт. Ён праходзіў у непілятаваным рэжыме.