Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі распрацавалі тэхналёгіі, з дапамогай якіх можна вызначыць аўтараў ананімных тэлеграм-каналаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Людзей будуць ідэнтыфікаваць па нумары тэлефона, геалякацыі і IP-адрасу.

Канцэрн «Аўтаматыка», які ўваходзіць у структуры дзяржкарпарацыі «Ростех», распрацаваў праграмны комплекс «Паляўнічы», які дазваляе вылічваць уладальнікаў і адміністратараў ананімных тэлеграм-каналаў. Сёлета «Ростех» плянуе пачаць прадаваць гэты комплекс падразьдзяленьням МУС і ФСБ Расеі, высьветлілі журналісты «Медузы» і The Bell.

У праграмным комплексе ёсьць нэўрасетка, здольная распазнаваць акаўнты адміністратараў і ўладальнікаў тэлеграм-каналаў. Паводле тэхнічнага апісаньня нейрасеткі, «Паляўнічы» аналізуе інфармацыйны сьлед ананімаў: дасьледуе сацыяльныя сеткі, мгэсэнджары, блогі, форумы, дошкі абʼяў, блокчэйны крыптавалют, сайты ў даркнэце і дзяржаўныя аўтаматызаваныя сэрвісы.

Далей людзей, якія хаваюцца за акаўнтамі, ідэнтыфікуюць па нумары тэлефона, дадзеным геалякацыі і IP-адрасе, гаворыцца ў расьсьледаваньні. Распрацоўкай «Паляўнічага» ў карпарацыі «Ростех» кіруюць дырэктар у асаблівых даручэньнях Васілій Броўка і былы супрацоўнік ФСБ Павел Селязнёў.

У расьсьледаваньні пішуць, што масавы крымінальны перасьлед стваральнікаў ананімных тэлеграм-каналаў у Расеі пачаўся летам 2022 году. Крымінальныя справы заводзяць па ініцыятыве «Ростеха» па абвінавачаньнях у вымаганьні. Прадстаўнікі карпарацыі асабіста зьвязваюцца з уладальнікамі каналаў, каб заключыць пагадненьне аб «блёку на нэгатыў» (грошы ў абмен на адсутнасьць нэгатыўных публікацый аб пэўных асобах), а затым уладальнікаў канала абвінавачваюць у вымаганьні.

У Расеі запусьцілі сыстэму пошуку забароненага кантэнту

Раней Раскамнагляд заявіў, што з 2023 года ў Расеі працуе сыстэма выяўленьня кантэнту на прадмет забароненай інфармацыі «Окулус». У Галоўным радыёчастотным цэнтры Расеі паведамілі, што «Окулус» нібыта выяўляе парушэньні заканадаўства ў выявах і відэаматэрыялах. Паводле выданьня «Ведомости», з пачатку 2023 году «Окулус» інтэгруецца зь іншымі інструмэнтамі маніторынгу Раскамнагляду. Ведамства, апроч іншага, спрабуе «адлавіць» і блякаваць розныя мэмы з Уладзімірам Пуціным, нагадвае «Настоящее время».

  • «Ростех» — адна з найбуйнейшых дзяржкарпарацый Расеі і галоўных пастаўшчыкоў зброі для расейскай арміі. З пачатку вайны яна стала вырабляць танкі «Армата» і «Прарыў» для фронту. Ёю кіруе сябар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Сяргей Чэмезаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG