Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) пацьвердзілі, што ўкраінскія войскі працягваюць контранаступальныя апэрацыі як мінімум на трох участках фронту.
На прадпрыемстве вырабляюцца такія віды боепрыпасаў, якія «найбольш выкарыстоўваюцца».
Ва Ўкраіне мяркуюць, што разам з генэралам загінулі і іншыя афіцэры. Міністэрства абароны Расеі гэтай інфармацыі не пацьвердзіла.
МЗС Нямеччыны разам з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай перадало пяць пікапаў на патрэбы палка Каліноўскага.
Расея, імаверна, перайшла да атрыманьня вялікіх партый іранскіх бесьпілётнікаў з Ірана праз Касьпійскае мора.
Расея працягвае начныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Гэтым разам пад атаку зноў трапіла радзіма прэзыдэнта Зяленскага, горад Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласьці.
У панядзелак прэзыдэнт ЗШП перанес працэдуру выдаленьня зубнога нэрва. Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі.
Пра гэта паведаміла намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр.
Санкцыі ў дачыненьні да беларускага авіяперавозчыка — кампаніі «Белавія», былі працягнутыя Міністэрствам гандлю ЗША яшчэ на 180 дзён, паведамляецца на сайце амэрыканскага ведамства. Рашэньне дзейнае ад 7 чэрвеня.
Глябальная бясьпека ў 2022 годзе заўважна пагоршылася ў параўнаньні з тым, што было дзесяць гадоў таму. У сьвеце пачасьціліся войны, павялічыліся ваенныя выдаткі, абвастрылася праблема харчовай бясьпекі.
Беларус Валер Камагораў жыве ва Ўкраіне з 2015 году. У 2022 годзе, пасьля акупацыі горада расейскімі вайскоўцамі, ён заставаўся там, каб дапамагаць старым і хворым.
Пацярпелымі ўжо прызналі 100 чалавек. Больш за 360 уцекачоў, якія прыбылі з Украіны ў Літву, апыталі ў якасьці сьведак.
Беларускія тавары пастаўляюць на акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны.
У выніку расейскіх абстрэлаў Херсонскай вобласьці тры цывільныя загінулі і 12 атрымалі раненьні.
Сілы абароны Украіны вызвалілі ад расейскіх вайскоўцаў сяло Макараўка і «прасунуліся па некалькіх кірунках, у прыватнасьці на Бахмуцкім», паведаміла намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр.
Прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл запрасіў у сваю рэзыдэнцыю ў Праскім Градзе школьніцу з Украіны, якую абражалі чэскія аднаклясьнікі.
Журналіст-расьсьледнік Хрыста Грозеў расказаў Радыё Свабода, што на пачатку маштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну генэралы расейскай вайсковай выведкі паспрабавалі зарабіць на тым, каб стварыць альтэрнатыўную прыватную ваенную кампанію.
Расея і Ўкраіна правялі чарговы абмен палоннымі. Пра гэта ў нядзелю амаль сынхронна паведамілі расейскія і ўкраінскія афіцыйныя крыніцы.
У выніку абстрэлу расейскімі вайскоўцамі чоўна пад Херсонам пацярпелі 13 чалавек, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.
У анэксаваным Расеяй Крыме адбыўся выбух на чыгуначнай каляіне. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ і тэлеграм-каналы.
Размова ідзе як аб жыхарах, якія знаходзяцца як на падкантрольных Украіне тэрыторыях, так і на акупаваных Расеяй землях.
Пра якія менавіта «атрады» ідзе гаворка, ня ўказваецца, аднак ведамства неаднаразова называла байцоў ПВК «Вагнэр» «добраахвотнікамі».
У самым горадзе таксама не засталося цэлых дамоў, а людзі, якія адмовіліся ад эвакуацыі, рызыкуюць здароўем і жыцьцём штодня.
«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» апублікавала лічбы вывазу боепрыпасаў з тэрыторыі Беларусі ў Расею і на часова акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны за год – са студзеня 2022 па люты 2023. Зь іх вынікае, што перадача беларускіх боепрыпасаў Расеі пасьля 24 лютага 2022 адразу вырасьла ў дзясяткі разоў.
У Кіеве ў нядзелю прэзыдэнт Украіны на прэс-канфэрэнцыі з прэм'ер-міністрам Канады Джасьцінам Трудо ўпершыню афіцыйна пракамэнтаваў распачаты на некалькіх участках фронту ўкраінскі наступ.
У Херсонскай вобласьці пасьля падрыву Кахоўскай ГЭС 27 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак, загінулі 4 чалавекі, паведаміў у Фэйсбуку міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.
Прэмʼер-міністар Канады Джастын Трудо прыбыў у Кіеў зь неабвешчаным візытам, разам зь ім прыляцела кіраўніца канадзкага Міністэрства фінансаў Хрысьця Фрыланд, паведамляе Reuters.
Намесьнік генсакратара ААН у гуманітарных пытаньнях і каардынатар надзвычайнай дапамогі Марцін Грыфітс заявіў, што гуманітарная сытуацыя ва Ўкраіне «надзвычай» пагоршылася пасьля разбурэньня дамбы Кахоўскай ГЭС.
Інфармацыю пра злачынствы, учыненыя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, зараз будуць зьбіраць і ва Ўкраіне.
Абломкі аднаго з дронаў трапілі ў жылы дом, узьнік пажар. У выніку загінулі тры чалавекі, пацярпелі 26 чалавек, у тым ліку трое дзяцей і цяжарная жанчына.
Амэрыканскія спадарожнікі зафіксавалі выбух на Кахоўскай ГЭС у ноч на 6 чэрвеня непасрэдна перад разбурэньнем яе плаціны, якое прывяло да паводкі ў ніжняй частцы Дняпра, паведамляе The New York Times са спасылкай на неназваных амэрыканскіх чыноўнікаў.
Кіраўнік дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык у эфіры ўкраінскага тэлеканалу Espreso расказаў, што ў складзе Ўзброеных сілаў Украіны зьявілася беларуская дэсантна-штурмавая рота.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў са сьцьвярджэньнем, што ўкраінскія вайскоўцы пачалі наступ на пазыцыі расейскіх войскаў, але не дасягнулі посьпеху.
Вядома пра дваіх загінулых супрацоўнікаў лякарні — малодшую мэдычную сястру і сантэхніка. Яшчэ дзьве асобы параненыя.
Зьміцер Мішоў заявіў, што лічыць вайну ва Ўкраіне злачынствам, учыненым дзеля захаваньня ўлады прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
84% апытаных заявілі, што Ўкраіна ні ў якіх абставінах не павінна адмаўляцца ад сваіх тэрыторый, нават калі вайна зацягнецца ці будуць іншыя пагрозы незалежнасьці.
Улады Ўкраіны працягваюць эвакуацыю людзей пасьля разбурэньня дамбы Кахоўскай ГЭС, нягледзячы на абстрэлы расейскай арміі.
У Мінабароны ЗША анансавалі новы пакет дапамогі Ўкраіне на суму звыш 2 мільярдаў даляраў.
Цяпер інспэктары МАГАТЭ перадаюць інфармацыю ўручную.
Афіцыйны Менск «прапрацоўвае магчымасьці» адукацыйнага супрацоўніцтва з акупаванымі Расеяй часткамі Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласьцей Украіны.
Генэральны сакратар Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Тэдрас Гебрэесус папярэдзіў аб верагоднасьці нэгатыўнага ўплыву разьліву Дняпра на сыстэмы водазабесьпячэньня, санітарыі і аховы здароўя ў рэгіёне.
Увечары 8 чэрвеня ўзровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы апусьціўся да 12,5 мэтра, што ніжэй за ўзровень, які дазваляе водазабор.
Супрацоўнікі чачэнскай дывізіі «Ахмат» атрымалі новыя машыны нібыта для ўдзелу ў вайне супраць Украіны — сярод іх ёсьць восем кітайскіх Shaanxi Tiger 4×4. Да гэтага Кітай неаднаразова адмаўляў вайсковыя пастаўкі ў Расею.
У 2022 годзе сотня кампаніяў зь «недружалюбных» краінаў, якія засталіся ў Расеі пасьля яе поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, павялічыла прыбытак у паўтара раза — да 1,1 трыльёна расейскіх рублёў (13 мільярдаў даляраў у эквіваленце).
Падпалкоўнік Узброеных сілаў Расеі Раман Вінівіцін, які раней быў затрыманы байцамі ПВК «Вагнэр», абвінаваціў наймітаў прыватнай ваеннай кампаніі ў катаваньнях, а заснавальніка ПВК Яўгена Прыгожына — у дыскрэдытацыі расейскай арміі.
Украіна і ААН ужо ўзгаднілі каардынацыю сваіх дзеяньняў.
На правабярэжжы Херсонскай вобласьці не спыняюцца эвакуацыйныя мерапрыемствы з падтопленых тэрыторый пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС.
Пад абстрэл у месцы эвакуацыі трапілі журналісты ўкраінскага выданьня.
Расейская эліта стамілася ад вайны і хоча яе спыненьня, хаця і сумняваецца, што Пуцін прыпыніць баявыя дзеяньні.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў Херсонскую вобласьць, дзе правёў каардынацыйную нараду аб ліквідацыі наступстваў зьнішчэньня Кахоўскай дамбы.
Загрузіць яшчэ