Пра перадачу машын паведаміў у Twitter упаўнаважаны замежнапалітычнага ведамства ФРГ па краінах Цэнтральнай Азіі, Усходняй Эўропы і Каўказу Матыяс Лютэнбэрг.
«Міжнародная салідарнасьць з Украінай: беларускія валянтэры падтрымліваюць украінскія сілы ў абароне ад расейскай агрэсіўнай вайны», — зазначыў Матыяс Лютэнбэрг.
«Выдатнае супрацоўніцтва з камандай Ціханоўскай», — дадаў ён.
Дарадца Ціханаўскай Франак Вячорка пацьвердзіў BPN перадачу аўтамабіляў для палка імя Каліноўскага ва Ўкраіну.
7 чэрвеня Сьвятлана Ціханоўская правяла онлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі палка імя Каліноўскага.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага створаны 9 сакавіка 2022 года. Праз 17 дзён ён увайшоў у склад Узброеных Сіл Украіны. Летась 21 траўня cтала вядома аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — «Волат» і «Тэрор». Пазьней быў сфарміраваны трэці — «Літвін». Пасьля «Тэрор» стаў асобным падразьдзяленьнем УСУ па-за складам палка Каліноўскага.
У Беларусі па факце стварэньня палка Каліноўскага распачата крымінальная справа, ён прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем».