«Гэта спроба палітызаваць малітву, мы супраць гэтага. Можна выйсьці на пляцоўкі, на трыбуны, можна заклікаць людзей, але ў гэтым выпадку малітва будзе мець характар гвалту».
На сродкі вернікаў раней быў заменены дах, але гэтага недастаткова. Апошні капітальны рамонт касьцёла адбыўся ў 1986 годзе. Цяпер на рамонт трэба сабраць 21 тысячу рублёў.
Беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы ня будзе праводзіць асобную малітву за Беларусь 25 сакавіка ў гонар 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі, каб не палітызаваць малітву і набажэнства, заявіў на прэс-канфэрэнцыі 20 сакавіка мітрапаліт Павел.
«Мы дзякуем Табе, Божа, і просім аб дары мудрасьці для кіраўнікоў нашай дзяржавы, аб разважлівасьці і ўзаемаразуменьні паміж рознымі палітычнымі і грамадзкімі супольнасьцямі, а таксама аб велікадушнасьці для ўсіх грамадзянаў нашай краіны, каб панавалі ў ёй супакой, справядлівасьць, узаемная любоў і згода».
Праваслаўная царква ня будуць адзначаць афіцыйна, але некаторыя праваслаўныя адзначаць самастойна, шэраг мерапрыемстваў плянуюць каталікі і ўніяты. Зьвестак пра сьвяткаваньні ў рэлігійных установах юдэяў, мусульманаў і іншых пакуль не паступала.
Для многіх эстонцаў стала нечаканасьцю навіна пра візыт Папы рымскага ў іх невялікую краіну, паколькі Францішак дагэтуль не быў у значна больш важных месцах, такіх як Францыя ці Аргентына, пракамэнтаваў агучаную ў Ватыкане інфармацыю Апостальскі адміністратар Эстоніі, біскуп Філіп Жардан.
Ці будзе малітва асобнай па завяршэньні эўхарыстыі, ці будзе адным з заклікаў да вернікаў, пакуль ня вырашана. У некаторых парафіях заплянаваная асобная імша за Беларусь. Кожны сьвятар, верагодна, будзе сам прымаць рашэньні па сваёй парафіі.
25 сакавіка ў катэдральных касьцёлах Менску і Магілёва будуць маліцца за Беларусь.
Намесьнік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў ня згодны са сьцьверджаньнямі, што ў XVIIІ стагодзьдзі выкарыстаньне беларускай мовы цалкам спынілася.
«Гістарычны дзень! Гэта афіцыйна. Папа Францішак наведае Літву», — напісаў у твітары міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
У Тэгеране жанчыне, якая зьняла хустку на вуліцы, прысудзілі два гады турэмнага зьняволеньня, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл (Уладзімір Гундзяеў) завёў на Instagram старонку «Дзень патрыярха». Кіраўнікі Беларускай праваслаўнай і Беларускай рымска-каталіцкай цэркваў не прысутнічаюць у сацыяльных сетках асабіста. Але царква і касьцёл маюць акаўнты ў розных сацсетках.
Пробашча касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і дэкана Магілёўска-Горацкага Яўгена Сьвятаполк-Мірскага ўзялі ў закладнікі, каб спыніць наступ на горад польскага легіёну Доўбар-Мусьніцкага.
25 лютага ў 1839 годзе Полацкі сабор прыняў акт пра падпарадкаваньне грэка-каталіцкай царквы праваслаўнаму сыноду.
Ён меў велізарную, магчыма, самую масавую аўдыторыю ў гісторыі, калі зьвяртаўся да мільёнаў людзей асабіста альбо праз тэлебачаньне.
У арт-парку калускай вёскі Нікола-Лянівец з нагоды Масьленіцы пабудавалі з галінак і драўлянага сьмецьця так званае «пудзіла Масьленіцы», якое мела выгляд 30-мэтровага каталіцкага касьцёлу, і спалілі яго.
Парэшткі Магдалены Радзівіл перапахавалі ў касьцёле Сьвятога Роху ў Менску. Урну з прахам зьмясьцілі ў левай сьцяне храма.
На перапахаваньне урны з прахам беларускай фундатаркі Магдалены Радзівіл у Менск прыедуць прадстаўнікі сям’і, у тым ліку Мацей і Мікалай Радзівілы.
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і яго жонка Воля адчынілі беларускую хрысьціянскую інтэрнэт-краму «Kroplia.by»
Сталі вядомыя імёны яшчэ трох расейцаў, якія, як мяркуецца, загінулі ў Сырыі ў выніку паветраных удараў ЗША.
Папа рымскі Францішак прыняў у Ватыкане прэзыдэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана. Кіраўнік Турэцкай рэспублікі наведвае Ватыкан упершыню за апошнія 59 гадоў.
На крыжах каля вёскі Колбавічы ужо няма надпісаў супраць уніятаў, якія былі зробленыя казакамі.
«Ён марыць пра тое, каб прыехаць у нашую краіну, — казаў Кандрусевіч. — Папа даў нам надзею наконт таго, што, на маю думку, у блізкай будучыні прыедзе да нас. Ён сказаў: „Мне вельмі хацелася б прыехаць. Тое, як мы прадставілі Касьцёл і тое, аб чым ён ведаў раней, вельмі яго зацікавіла“.
Героі Лявона Вольскага пасварыліся пасьля таго, як патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел сказаў, што ў праваслаўных і ўніятаў розны Бог.
Паводле інфармацыі газэты «Наша Ніва», якая спасылаецца на сайт kazak.by, у першай палове студзеня каля вёскі Колбавічы Баранавіцкага раёну актывісты арганізацыі «Казацкі Спас» усталявалі два дубовыя крыжы.
Каталіцкія і праваслаўныя сьвятары і вернікі камэнтуюць для Радыё Свабода выказваньне праваслаўнага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла пра тое, што ў праваслаўных і ўніятаў розны Бог.
Напярэдадні праваслаўны экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел заявіў, што мэтай Уніі зьяўляецца жаданьне даказаць, што ў праваслаўных і католікаў адзін Бог, і што насамрэч гэта ня так.
У праваслаўных і ўніятаў розны Бог. Пра гэта заявіў праваслаўны мітрапаліт менскі і заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел, адказваючы на пытаньні гомельскіх вернікаў.
У выступе перад украінскімі вернікамі ён казаў, што разумее іхны боль за Радзіму, якая пакутуе ад вайны і эканамічных цяжкасьцяў, і заклікаў іх ня страчваць надзеі.
З нагоды Сусьветнага дня сацыяльнай камунікацыі, які адзначаецца 24 студзеня, Папа Рымскі Францішак апублікаваў пасланьне да журналістаў.
У швайцарскім Давосе адкрыўся Сусьветны эканамічны форум. Афіцыйная тэма сёлета — «Стварэньне агульнай будучыні ў разьяднаным сьвеце».
Папа Рымскі Францішак у нядзелю завяршыў візыт у Пэру. Аднак спрэчкі з нагоды яго заявы пра тое, што ахвяры сэксуальных дамаганьняў у Чылі абгаварылі біскупа, кінулі цень на яго паездку, якая стала самым неадназначным візытам ад пачатку яго пантыфікату і суправаджалася праявамі гвалту.
У Біблейным таварыства Беларусі створаная міжканфэсійная перакладчыцкая камісія.
Раней паведамлялася, што гэтая арганізацыя дзейнічае і ў Беларусі.
Камуністы не вынаходзілі сваю ідэалёгію, а толькі прыстасавалі пад яе праваслаўную веру, лічыць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Папа Рымскі Францішак хрысьціў 34 дзіцяці падчас доўгай цырымоніі ў Сыкстынскай капэле ў нядзелю.
У ноч з 6 на 7 студзеня ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі прайшлі ўрачыстыя службы.
Ёсьць рызыка татальнага абмежаваньня чалавечай свабоды, — мяркуе кіраўнік праваслаўнай царквы Расеі.
Запарожцы далучыліся да акцыі #принесиляльку, ініцыяванай выхадцам з Запарожжа блогерам Юрыем Гудыменкам, які заклікаў ўкраінцаў прыносіць цацкі пад сьцены храмаў УПЦ Маскоўскага патрыярхату.
Ксёндз Часлаў Паўлюкевіч, экзарцыст Горадзенскай дыяцэзіі, расказаў, навошта тысячы людзей прыяжджаюць у Рось, якія цуды здараюцца ў іхным мястэчку, чаму трэба і ня трэба баяцца дʼябла і што рабіць, каб пачаць жыць па-сапраўднаму.
Пра гэта ён заявіў у пропаведзі 31 сьнежня 2017 у базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
Кіраўнік паліцыі Тэгерану заявіў пра рашэньне больш не арыштоўваць жанчын за парушэньне ісламскага дрэс-коду. Замест гэтага іх будуць адпраўляць на заняткі ў кансультацыйныя цэнтры.
Каляды паводле грыгарыянскага календара 25 сьнежня ў 2017 годзе адзначаюцца ва Ўкраіне як дзяржаўнае сьвята, таксама як каляды 7 студзеня паводле юліянскага календара.
Спасылаюцца на роўнасьць незалежна ад веравызнаньня, даючы некалькі выходных праваслаўным, адзін каталікам і нуль — атэістам, мусульманам і юдэям.
Амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal праілюстравала свой артыкул пра тое, як ў сьвеце сьвяткуюць Нараджэньне Хрыстова, фатаздымкам зь касьцёла ў Дзятлаве Горадзенскай вобласьці.
У сваім Калядным звароце да «Гораду і сьвету» Папа Рымскі Францішак распавёў, што моліцца за мір ва Ўкраіне, каб «Бог прынёс сьвет гэтай дарагой нам зямлі», – сказаў ён.
Падчас каляднай службы ў саборы сьвятога Пятра ў Ватыкане папа Францішак заклікаў міжнародную супольнасьць не ігнараваць на «мільёны ўцекачоў».
Рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты рыхтуюцца сустрэць сьвята Божага Нараджэньня. 24 і 25 сьнежня ва ўсіх храмах гэтых канфэсіяў пройдуць сьвяточныя набажэнствы.
Толькі Бог ведае, калі папа Рымскі наведае Беларусь, — мяркуе кіраўнік каталіцкага касьцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Загрузіць яшчэ