Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі на Масьленіцу спалілі арт-аб’ект у выглядзе каталіцкага касьцёлу. Відэа


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У арт-парку калускай вёскі Нікола-Лянівец з нагоды Масьленіцы пабудавалі з галінак і драўлянага сьмецьця так званае «пудзіла Масьленіцы», якое мела выгляд 30-мэтровага каталіцкага касьцёлу, і спалілі яго, паведамляе інтэрнэт-выданьне Znak.

Аўтар праекту — Мікалай Поліскі.

Фота і відэа спаленьня разышліся ў сацсетках і выклікалі бурнае абмеркаваньне.

Расейскі артыст Максім Галкін раскрытыкаваў гэтую дзею ў сваім Інстаграме.

«Масьленіца, як я разумею, спрадвечнае паганскае сьвята, якое знайшло сваё месца ў хрысьціянскай праваслаўнай традыцыі. У нашым грамадзтве апошнім часам вельмі абвострана абараняюць пачуцьці вернікаў. Паважаныя падпісчыкі, можа, вы мне растлумачыце, я не разумею, навошта ў народна-праваслаўнае сьвята спальваць ня традыцыйнае бяскрыўднае пудзіла, а велізарны трыццацімэтровая касьцёл? Выглядае жудасна», — адзначыў артыст.

«Я ўпэўнены, што ніхто ў каталіцкай Эўропе не адрэагуе на гэта, палічыўшы проста пэрформансам, але ўявіце люстраную сытуацыю, калі б арт-аб’ект у выглядзе праваслаўнага храма спалілі дзе-небудзь пад Бэрлінам ці Парыжам, які б гвалт усчаўся на ўсіх нашых каналах?» — напісаў Галкін.

У гэтым ён убачыў «крывалюстэркавы перакос нашага грамадзтва» — у краіне, дзе прыняты закон аб абароне веры, людзі глядзяць на «палаючы храм рэлігіі, якая знаходзіцца ў меншасьці ў Расеі, а значыць нецікавая ўладзе з пункту гледжаньня галасоў, а значыць безабаронная».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG