У Бабруйску вернікі патрабуюць зьнесьці пяціпавярховік, які прыбудавалі некалі да касьцёла, зруйнаваўшы ягоны фасад. Каталікі настойваюць, што дакумэнтацыі, якая пацьвярджала б законнасьць узьвядзеньня і ўводу ў эксплюатацыю прыбудовы, няма, а значыць, гэта было зроблена ў 1963 годзе незаконна. Чыноўнікі прызналі, што ў іх няма зьвестак, каму належыць будынак касьцёла.