Палітзьняволены Эдуард Бабарыка ня выйшаў на волю пасьля заканчэньня 18 месяцаў утрыманьня пад вартай праз абвінавачаньне ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.
14 сьнежня Сяргей Ціханоўскі быў пакараны пазбаўленьнем волі на 18 гадоў. У лісьце з гомельскай турмы палітзьняволены напісаў, што не чакаў настолькі суровага прысуду.
Беларусаў надалей перасьледуюць за грамадзянскую пазыцыю. Свабода зьбірае інфармацыю пра суды, выракі, арышты і ператрусы.
Расейца Ягора Дуднікава, які агучваў ролікі для «АГСБ» (тэлеграм-канал Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі), будуць судзіць у закрытым рэжыме
На 20 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 927 чалавек.
17 сьнежня прайшло роўна 18 месяцаў з моманту затрыманьня Эдуарда Бабарыкі, кіраўніка ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі.
Былы рэстаратар Вадзім Пракоп’еў назваў блогера Сяргея Ціханоўскага геніем у вялікай гутарцы з Мікітам Мелказёравым у праекце «Жизнь-малина».
У канцы верасьня Натальлю Хершэ перавялі ў мужчынскую турму ў Магілёве. «Наша Ніва» даведалася пра ўмовы там, ейнае здароўе і тое, як жанчына перажыла асабістую драму.
Рок-музыка Ігар Банцэр, асуджаны на паўтара года «хіміі», 17 сьнежня выйшаў на волю. З 25 лістапада палітвязьня 22 дні ўтрымлівалі ў карцары.
Прадстаўніца беларускай нацменшасьці ў камітэце пры магістраце Прагі, судовая перакладчыца Крысьціна Шыянок расказвае пра чэскую ўрадавую праграму Medevac, што дапамагала ў лячэньні і рэабілітацыі дзясяткам пацярпелых ад рэпрэсій беларусам і дактарам, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазыцыю.
Паплечнік Мікалая Статкевіча па «Народнай грамадзе» Сяргей Спарыш з канца жніўня адбывае пакараньне ў калёніі «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі. Сяргей Спарыш асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня, за кратамі яму яшчэ давядзецца адбыць больш за 4 гады.
У Кіеве пры падтрымцы беларускага Фонду мэдычнай салідарнасьці і ўкраінскага Цэнтру грамадзянскіх свабодаў каманда творчай ініцыятывы «Actors For Future» правяла пэрформанс «НеМолчи». Галоўная ідэя — «ёсьць вірус, страшнейшы за ковід, і гэта вірус страху».
Дырэктар студыі вэб-дызайну Глеб Койпіш атрымаў 2 гады «хіміі» за пратэсты. Хто навучыў яго заскокваць на другі паверх нараў, як пэрсанал турмы пераходзіў зь ім на беларускую мову і чаму ён не ўцячэ ў Парыж — у інтэрвію Свабодзе.
Палітвязьняў арт-мэнэджэра і дыджэя Аляксандра Багданава і сцэнографа Максіма Крука асудзілі на 3 гады «хіміі» кожнага.
Пракурор запрасіў блогерцы 1,5 года калёніі агульнага рэжыму.
Вырак Эдуарду Пальчысу абвясьцілі 17 сьнежня 2021 году.
Ігар Банцэр — актывіст і музыка з Горадні. Яго затрымалі летась у кастрычніку. За гэты час ён двойчы галадаваў на знак пратэсту.
Прысуд вядомаму блогеру і грамадзкаму дзеячу абвясьцілі ў Менску.
Як доўга давядзецца сядзець Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Міколу Статкевічу і іншым палітвязьням, якія атрымалі ў Гомлі вялізныя тэрміны? Ці стаміліся эўрапейцы ад беларускіх праблемаў? Чаго хочуць Лукашэнка і Пуцін? Пра гэта разважае беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка.
Дэмакратычныя сілы Беларусі ў 2022 годзе маюць намер прытрымлівацца агульнай стратэгіі непрызнаньня заплянаванага на люты рэфэрэндуму па зьмяненьні Канстытуцыі.
Актывісты зь Бярозаўкі Андрэй Ашурак і Сяргей Пантус тэрмінова пакінулі Беларусь. Вядома, што яны даведаліся, што іх плянуюць пасадзіць на вялікі тэрмін.
Беззаконьне, тэрор супраць апанэнтаў, ксэнафобія і несвабода ў Чачні ўжо даўно сталі сыстэмнымі і набылі ў сьвеце назву кадырызацыі. Паводзіны ўладаў і сілавікоў Беларусі ўсё часьцей нагадваюць мэтады, якія выкарыстоўвае ў гэтым расейскім суб’екце Рамзан Кадыраў.
Сёньня ў Заводзкім судзе Менску пачаўся працэс над 36-гадовай блогеркай, палітвязьнем Вольгай Такарчук. Яе вінавацяць адразу паводле трох артыкулаў.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля разглядае крымінальную справу за «масавыя беспарадкі» і «гвалт над міліцыяй». Абвінавачаныя — праграміст Станіслаў Мачалаў і былы супрацоўнік «Беларусьнафты» Дзьмітры Грышчанка.
На 16 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 929 чалавек.
32 журналісты ў няволі ў Беларусі, прычым большасьць зь іх — жанчыны.
Міністэрства замежных спраў Расеі «ўважліва адсочвае» сытуацыю зь Дзьмітрыем Паповым, пакараным 16 гадамі калёніі ў «справе Ціханоўскага».
Пасьля абвяшчэньня прысудаў шасьці палітвязьням мы пагаварылі са спэцыяльнай пасланьніцай ЗША па Беларусі Джулі Фішэр пра рэпрэсіі ў Беларусі, санкцыі, мігранцкі крызіс, пэрспэктывы кантактаў ЗША і Беларусі.
Спэцыяльная пасланьніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр ў інтэрвію Свабодзе расказала пра рэпрэсіі ў Беларусі, санкцыі, мігранцкі крызіс, пэрспэктывы кантактаў ЗША і Беларусі.
15 сьнежня палітыку дазволілі спатканьне з жонкай Марынай Адамовіч.
Пра гэта паведаміў у Facebook бацька палітвязьня Аляксандар Знак.
На палітзьняволенага актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка адміністрацыя магілёўскай турмы чыніць ціск, складаючы рапарты за парушэньні, якіх ён не ўчыняў.
Дар'я Навальная ў Страсбуры атрымала за зьняволенага ў Расеі бацьку прэмію Сахарава «За свабоду думкі».
Палітзьняволеная Тацяна Кузіна ўжо амаль паўгода знаходзіцца за кратамі, яе ўтрымліваюць у СІЗА №1 на Валадарскага.
Пра гэта паведаміла Генэральная пракуратура.
Праз дзень пасьля прысуду журналісту Радыё Свабода дазволілі сустрэцца з жонкай Дар’яй.
Да гэтага Мікалай Статкевіч ужо правёў у турме і на «хіміі» амаль 8 гадоў.
Агульны лік палітвязьняў у Беларусі склаў 929.
Палітзьняволены філёзаф Уладзімер Мацкевіч у лісьце з турмы паразважаў пра сытуацыю ў Беларусі.
На 15 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 929 чалавек.
Арыштаванага за камэнтар у «справе Зельцара» афіцэра пазбавілі дзяржаўнай узнагароды.
14 сьнежня Гомельскі абласны суд вынес прысуды Сяргею Ціханоўскаму, Арцёму Сакаву, Дзьмітрыю Папову, Уладзімеру Цыгановічу, Міколу Статкевічу і Ігару Лосіку.
14 сьнежня быў вынесены прысуд па «справе Ціханоўскага». Блогер атрымаў 18 гадоў калёніі, Ігар Лосік і Ўладзімер Цыгановіч — па 15 гадоў, Дзьмітры Папоў і Арцём Сакаў — па 16 гадоў. Палітыка Міколу Статкевіча пакаралі калёніяй на 14 гадоў.
Пазаштатнага карэспандэнта «Народнай волі» ў Гомлі Анатоля Гатоўчыца аштрафавалі на 20 базавых велічынь за незаконнае пікетаваньне.
Палітвязьням Ігару Лосіку, Дзьмітрыю Папову, Арцёму Сакаву, Міколу Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму і Ўладзімеру Цыгановічу ў будынку гомельскага СІЗА-3 прысудзілі ад 15 да 18 гадоў зьняволеньня. Свабода паглядзела, пра што яны пісалі з-за кратаў за апошнія паўтара года.
Удзельнікаў фолк-гурту Irdorath 14 сьнежня пакаралі за «музычнае суправаджэньне» мінулагодніх пратэстаў: суд прызначыў Уладзімеру і Надзеі Калач па 2 гады зьняволеньня.
Дарʼя Лосік, жонка палітвязьня, журналіста Свабоды Ігара Лосіка адразу пасьля суду ў жывым эфіры Свабоды Premium расказала пра тое, што адбывалася ў судовай залі, што пасьпеў ёй сказаць муж і чаму яна перакананая, што ніхто з палітвязьняў ня будзе сядзець прызначаныя ім тэрміны.
Разгляд крымінальнай справы палітзьняволенага Вадзіма Ермашука праходзіць у Шчучынскім раённым судзе.
Загрузіць яшчэ