Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор папрасіў блогерцы Вользе Такарчук 1,5 года калёніі


Вольга Такарчук
Вольга Такарчук

Пракурор запрасіў блогерцы 1,5 года калёніі агульнага рэжыму.

17 сьнежня ў Заводзкім судзе Менску адбыліся спрэчкі бакоў у працэсе над 36-гадовай блогеркай, палітвязьнем Вольгай Такарчук. Яе вінавацяць адразу паводле трох артыкулаў.

Прысуд маюць агучыць 20 сьнежня. Блогерку затрымалі сёлета 19 траўня.

Як раней паведаміў Сьледчы камітэт, Вольгу Такарчук вінавацяць паводле трох артыкулаў:

  • «актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі);
  • «паклёп» (артыкул 188 КК);
  • «абраза судзьдзі» (ч. 1 арт. 391 КК).

Паводле Сьледчага камітэту, Такарчук брала ўдзел у пратэставых маршах у Менску 30 жніўня, 20 верасьня і 1 лістапада 2020 году. Яна нібыта «знаходзілася ў першых шэрагах», «блякавала рух транспарту», «выкрыквала лёзунгі». Блогерку вінавацяць таксама ў тым, што 14 студзеня 2021 году яна апублікавала на Youtube відэа, якое «не адпавядае рэчаіснасьці» і «ганьбіць сацыяльнага пэдагога адной з гімназій у Берасьцейскай вобласьці».

Таксама Вользе закідаюць відэаролік нібыта з «абразамі судзьдзі Першамайскага раёну Менску» і «ненарматыўнай лексыкай». У сьнежні 2020 году Вольгу Такарчук аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у мітынгу. Гэтым фактам яна і абуралася ў сваім відэа. Раней яе таксама судзілі па адміністрацыйных справах за ўдзел у мітынгах.

Вольга Такарчук — блогер, дызайнэр, маці дваіх малых дзяцей (3 і 7 гадоў).

Паводле сьледзтва, удзень 30 жніўня 2020 году абвінавачаная брала ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» ў Менску, «доўга і ўпарта парушала грамадзкі спакой, а пры знаходжаньні ў першых шэрагах масавага мерапрыемства ўзяла ўдзел у блякаваньні шляхоў транспартных камунікацый». Таксама яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях 20 верасьня і 1 лістапада 2020 году.

Паводле Сьледчага камітэту, Вольга Такарчук разьмясьціла на Youtube ролік, «які зьмяшчае лжывыя зьвесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці, пра сацыяльнага пэдагога адной з гімназій у Берасьцейскай вобласьці, абразы на адрас судзьдзі суду Першамайскага раёну сталіцы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG