Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Ігар Банцэр выйшаў на волю, ён адбыў пакараньне


Ігар Банцэр
Ігар Банцэр

Ігар Банцэр — актывіст і музыка з Горадні. Яго затрымалі летась у кастрычніку. За гэты час ён двойчы галадаваў на знак пратэсту.

Рок-музыка Ігар Банцэр, асуджаны на паўтара года «хіміі», 17 сьнежня выйшаў на волю, паведамляе «Вясна». З 25 лістапада палітвязня 22 дні ўтрымлівалі ў карцары.

Банцара абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу за правядзеньне пэрформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі. 19 сакавіка ў Банцару прысудзілі 1,5 года «хіміі».

Падчас суду ён абвясціў сухую галадоўку, якую трымаў больш за два тыдні. У верасьні палітзьняволенаму зьмянілі рэжым з «хіміі» на папраўчую калонію, але ўжо 24 лістапада 2021 году Чыгуначны суд Віцебску адмовіў ў пераводзе музыкі ў калёнію.

Высьветлілася, што судовыя дакумэнты аформілі няправільна, бо спаслаліся на артыкул 415 Крымінальнага кодэксу, які нядаўна выключылі з заканадаўства.

Ігар Банцэр на «хіміі»
Ігар Банцэр на «хіміі»

Пасьля 29 верасьня вязень месяц прасядзеў у віцебскім СІЗА, потым на некалькі дзён яго вярнулі на «хімію», адкуль накіравалі ў штрафны ізалятар гораду Гарадок на Віцебшчыне. Ён сядзеў у камэры без ацяпленьня пры той жа прыкладна тэмпэратуры, якая была на вуліцы. ШЫЗА яго пакаралі за тое, што адмовіўся пасяліцца ў камэру да чалавека зь «нізкім статусам», і таму, што ляжаў удзень на карантыне, а не сядзеў на ложку.

Перад судом Банцэр моцна прастудзіўся. На «хіміі», дзе ён знаходзіўся ў папярэднія дні, ёсьць вязьні з тэмпэратурай, кашлем, моцнай слабасьцю.

Ігар Банцэр — актывіст і музыка з Горадні. Яго затрымалі летась у кастрычніку. За гэты час ён двойчы галадаваў на знак пратэсту: 16 дзён бязь ежы і вады ў сакавіку, 19 дзён на халоднай вадзе ў жніўні. Ад гэтага ягонае здароўе моцна пагоршылася. Да таго ж пасьля турмы ў яго выявілі гепатыт С. Ён лічыць, што яму неабходна мэдычнае абсьледаваньне і лячэньне ў шпіталі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG