Яна знаходзіцца на перазатрыманьні ў Першамайскім РУУС, паведамляе Human Constanta.
У РУУС атрымалася перадаць для яе рэчы, лекі і сродкі гігіены. Для яе гэта ўжо пятае перазатрыманьне за гэтую восень.
На папярэднім судзе Наста Лойка заявіла, што падчас арышту яе двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ўдарылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў бяз вопраткі на 8 гадзін. Наста моцна захварэла.