Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Ярашуку выставілі новае абвінавачаньне — у закліках да заходніх санкцый. Насамрэч ён выступаў супраць іх


Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук

На 25 лістапада ў Беларусі 1449 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.

Як паведаміла «Народная воля», старшыні зьліквідаванага Вярхоўным судом Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў выставілі новае абвінавачаньне — у закліках да санкцый.

Паводле той часткі, якую інкрымінуюць Ярашуку, яму пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўленьня свабоды.

Аляксандр Ярашук публічна выступаў супраць увядзеньня санкцый у дачыненьні да Беларусі. Па інфармацыі «Народнай волі», падставу для новага артыкулу Ярашуку знайшлі ў ягоным кампутары, які сілавікі забралі падчас ператрусу.

Разам зь Ярашуком у справе праходзяць ягоны намесьнік Сяргей Антусевіч і бухгальтарка Ірына Бут-Гусаім.

Раней ім інкрымінавалі 342-і артыкул Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

16 лістапада Аляксандар Ярашук адзначыў за кратамі свой 71-ы год народзінаў. За кратамі ў Ярашука абвастрыліся хваробы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG