Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Boeing скароціць 17 тысяч працоўных месцаў на фоне маштабнага страйку


Страйк супрацоўнікаў кампаніі BOEING
Страйк супрацоўнікаў кампаніі BOEING

Кампанія Boeing скароціць 17 тысяч працоўных месцаў, што складае 10% ад агульнай колькасьці яе супрацоўнікаў па ўсім сьвеце, і на год адкладзе першую пастаўку самалёта 777X.

Акрамя таго, арганізацыя панясе рэкордныя страты ў памеры 5 мільярдаў даляраў у трэцім квартале на фоне маштабнага страйку, які працягваецца ўжо месяц, паведамляе Reuters.

Генэральны дырэктар Boeing Кэлі Ортберг заявіў, што істотнае скарачэньне неабходна «для адпаведнасьці нашым фінансавым рэаліям». Ён дадаў, што скарачэньні закрануць кіраўнікоў, мэнэджэраў і супрацоўнікаў. Па словах Ортберга, Boeing апавясьціў кліентаў, што зараз першая пастаўка самалёта 777X чакаецца ў 2026 годзе з прычыны праблемаў у распрацоўцы, прыпыненьня лётных выпрабаваньняў і прыпыненьня работ.

Больш за 30 тысяч супрацоўнікаў Boeing з Сіэтла і Портлэнда, якія знаходзяцца ў прафсаюзе «Міжнародная асацыяцыя машыністаў і работнікаў аэракасмічнай галіны», патрабуюць павелічэньня заробкаў на 40%. Кампанія выступіла з прапановай падняць аплату працы на 25%, аднак яна была адхіленая.

Рэйтынгавае агенцтва S&P падлічыла, што страйка абыходзіцца Boeing у 1 мільярд даляраў у месяц.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG