Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі арыштавалі чацьвёртага генэрала Мінабароны за месяц


 Вадзім Шамарын справа
Вадзім Шамарын справа

Намесьніка кіраўніка Генштаба Расеі генэрала Вадзіма Шамарына арыштавалі ў справе аб атрыманьні хабару.

Начальніка Галоўнага ўпраўленьня сувязі ўзброеных сіл Расеі і намесьніка начальніка Генэральнага штаба генэрал-лейтэнанта Вадзіма Шамарына арыштавалі на два месяцы ў справе аб атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры. Аб гэтым піша РБК.

У Шамарына прайшоў ператрус. Пасьля яго заканчэньня генэрала даставілі на допыт у Галоўнае вайсковае сьледчае ўпраўленьне Сьледчака камітэту Расеі.

«Коммерсантъ» адзначае, што папярэднік Шамарына Халіл Арсланаў у 2020 годзе таксама быў арыштаваны ў справе аб махінацыях і карупцыі.

Шамарын — чацьвёрты высокапастаўлены расейскі вайсковец, які стаў фігурантам крымінальнай справы ў апошні час. Раней па абвінавачаньні ў атрыманьні хабараў у асабліва буйным памеры былі затрыманыя і арыштаваныя намесьнік міністра абароны Цімур Іваноў і начальнік галоўнага ўпраўленьня кадраў Мінабароны генэрал-лейтэнант Юрый Кузьняцоў. Акрамя таго, 17 траўня ў справе аб махлярстве быў арыштаваны былы камандуючы 58-й арміяй Паўднёвай вайсковай акругі Іван Папоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG