Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ўраду Чачэніі падаў у адстаўку, 18-гадовы сын Кадырава трэці раз стаў міністрам


Старшыня ўраду Чачэніі Муслім Хучыеў (зьлева) і кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў, архіўнае фота
Старшыня ўраду Чачэніі Муслім Хучыеў (зьлева) і кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў, архіўнае фота

Старшыня ўраду Чачэніі Муслім Хучыеў падаў у адстаўку, паведаміў кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў 21 траўня. Паводле яго, Хучыеў пераходзіць на іншую працу — на якую менавіта, Кадыраў не ўдакладніў.

Выконваць абавязкі старшыні ўраду будзе Іса Тумхаджыеў — міністар аўтамабільных дарог рэспублікі, якога ў сацсетках называюць зяцем Кадырава.

Хучыеў узначальваў вышэйшы орган выканаўчай улады ў Чачэніі з чэрвеня 2018 году. У 2010-2012 і 2015-2018 гадах ён займаў пасаду мэра Грознага. З 2019 года Хучыеў знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за парушэньні правоў чалавека. У 2023 годзе ён быў унесены ў санкцыйныя сьпісы Эўразьвязу і Ўкраіны за падрыў або пагрозу яе тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту. У сакавіку 2024 году чачэнскі дзяржаўны дзеяч патрапіў пад санкцыі Японіі.

Тым часам старэйшы сын Рамзана Кадырава 18-гадовы Ахмат Кадыраў стаў міністрам па фізычнай культуры і спорце Чачэніі.

У лютым Ахмат Кадыраў быў прызначаны на пасаду міністра ў справах моладзі Чачэніі. Да гэтага, у лістападзе 2023 году, ён атрымаў на дзень народзінаў пасаду першага намесьніка міністра па фізычнай культуры і спорце Чачэніі.

Ягонае месца ў рэгіянальным міністэрстве па справах моладзі заняў зяць Кадырава — 20-гадовы Рамзан Вісмурадаў. Ён жанаты з чацьвёртай дачкой Кадырава Табарык.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG