Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зацьвердзілі парадак вызначэньня тарыфаў на платныя мэдыцынскія паслугі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Інструкцыя аб парадку ўстанаўленьня і прымяненьня тарыфаў на платныя мэдыцынскія паслугі, зацьвердзілі пастановай Міністэрства аховы здароўя № 76, яе апублікавалі 23 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумэнт набывае сілу з 1 ліпеня.

У адпаведнасьці з інструкцыяй, тарыфы на паслугі па мэдыцынскім аглядзе для кіроўцаў, стаматалягічныя паслугі, паслугі па прамянёвай, ультрагукавой і лябараторнай дыягностыцы рэгулююцца шляхам вызначэньня:

  • лімітавых максымальных тарыфаў,
  • гранічнага нарматыву рэнтабэльнасьці ў памеры 30% да плянавага сабекошту,
  • лімітавых максымальных надбавак да тарыфаў у памеры 30% за наданьне паслуг у начны час і ў памеры 50% — за паслугі ў дзяржаўныя сьвяты і сьвяточныя непрацоўныя дні.

Тарыфы на паслугі па функцыянальнай і эндаскапічнай дыягностыцы рэгулююцца шляхам вызначэньня:

  • гранічнага нарматыву рэнтабэльнасьці ў памеры 30% да плянавага сабекошту,
  • лімітавых максымальных надбавак да тарыфаў у памеры 30% за паслугі ў начны час і ў памеры 50% — у сьвяточныя непрацоўныя дні.

У інструкцыі адзначаецца, што тарыфы вызначаюцца без уліку лекавых прэпаратаў і мэдыцынскіх вырабаў, якія пацыенты мусяць аплочваць дадаткова. Зьніжкі на мэдыцынскія паслугі ІП і юрыдычныя асобы могуць вызначаць самастойна.

У інструкцыі таксама прапісана, што ўключаецца ў сабекошт наданьня паслуг, зацьверджаныя формы эканамічных разьлікаў тарыфаў і затрат.

Інструкцыя датычыцца тарыфаў на платныя мэдыцынскія паслугі для грамадзян Беларусі, іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, якія стала жывуць у краіне. Тарыфы на паслугі іншаземцам і асобам без грамадзянства, якія ў Беларусі часова, юрыдычныя асобы і ІП могуць вызначаць самастойна.

23 траўня таксама апублікавалі пастанову Мінздароўя, якой зацьверджаныя гранічныя максымальныя тарыфы на стаматалягічныя паслугі і паслугі па прамянёвай дыягностыцы пры наданьні стаматалягічных паслуг, зь імі можна азнаёміцца па спасылцы.

  • 19 лютага новы міністар здароўя Беларусі Аляксандар Хаджаеў абурыўся занадта высокімі цэнамі ў прыватных мэдцэнтрах і прапанаваў зраўнаць іх зь дзяржаўнымі на заканадаўчым узроўні.
  • З 1 лістапада 2023 году ў Беларусі дзейнічае рэгуляваньне тарыфаў на ўсе віды стаматалягічных паслуг, але 5 сакавіка прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка прызнаў, што новае рэгуляваньне на стаматалягічныя паслугі пакуль «патрэбнага эфэкту не дало».
  • У 2022 годзе Мінздароўя актыўна правярала прыватныя мэдцэнтры. Прыпынялася праца сама меней 9 зь іх: «Кравіры», «Доктара Нэма», «ПлеядаМэд», «Тры дантысты Плюс», Dental Clinic, «Нардына», «ЛОДЭ», «Клінікі А1», а таксама клінікі «Мэрсі», будаўніцтва якой фінансавалася з удзелам Сусветнага банку. Большасьць мэдцэнтраў аднавілі дзейнасьць.
  • 17 красавіка 2023 году Камітэт дзяржкантролю паведаміў аб завядзеньні крымінальнай справы ў дачыненьні да ўладальніка і 4 супрацоўнікаў мэдцэнтру «Новы зрок». Ім інкрымінавалі нявыплату падаткаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG