Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмежаваньні і забарону на наведваньне лясоў увялі амаль ва ўсіх раёнах Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Абмежаваньні і забароны на наведваньне лясоў уведзеныя ў 111 са 118 раёнаў Беларусі, сьведчаць дадзеныя Міністэрства лясной гаспадаркі на 24 чэрвеня.

Пакуль наведваньне лясоў не абмежавана і не забаронена толькі ў Браслаўскім, Віцебскім, Лепельскім, Мядзельскім, Лагойскім, Горадзенскім і Капыльскім раёнах.

Раёны, у якіх наведваньне лясоў забароненае, пазначаныя чырвыоным колерам, абмежаванае — жоўтым, дазволенае — зялёным. Мапа Мінлясгасу на 24 чэрвеня
Раёны, у якіх наведваньне лясоў забароненае, пазначаныя чырвыоным колерам, абмежаванае — жоўтым, дазволенае — зялёным. Мапа Мінлясгасу на 24 чэрвеня

Цалкам закрытыя для наведваньня ўсе лясы ў Берасьцейскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцях.

Небясьпека пажараў у лясах узмацнілася з-за сьпёкі. На гэтым тыдні ў Беларусі абвешчаны чырвоны ўзровень небясьпекі. Тэмпэратура ў дзённыя гадзіны трымаецца вышэй за 30 градусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG